"amicus Plato"

Плануем смачную творчасць на 2015 год

+1
0
-1

22 лістапада ў 11.00 (субота) адбудзецца сустрэча філіяла Творчых суполак на базе Фаланстэра з мэтай планавання дзейнасці на наступны год.

Удзельнікаў чакае наступны план сустрэчы:

  • мазгавы штурм на тэму ідэй і мерапрыемстваў, каб дасягнуць мэту праекта па зменах закона “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”;
  • прыярэтызацыя новых ідэй з улікам ўжо запланаваных мерапрыемстваў;
  • планаванне рэалізацыі сабраных ідэй і адказных за іх;
  • ацэнка асяродзя праекта: хто можа дапамагчы ці не дапамагчы і чаму;
  • ацэнка рэсурсаў, якія ўжо мае праект і карэктыроўка бюджэту і неабходных рэсурсаў адносна новых планаў.

Задаць пытанні ці дапоўніць план сустрэчы можна на сценцы ці ў трэла задачы.
Зацікаўленым будзе карысна азнаёміцца з папярэднім планам праекту, этапамі рэалізацыі і задачамі ў трэла.
Сустрэча адкрытая для ўсіх аматараў вольнай творчасці!

Нагадваем, што напрыканцы лета адбылося адкрыццё філіялу Творчых суполак ў Беларусі на базе арганізацыі Фаланстэр, і ўдзельнікі пачалі працу над праектам “Смачная творчасць”, мэта якой -- папулярызаваць прымяненне публічных ліцэнзій і зрабіць Закон “Аб аўтарскім праве” карысным для ўжывання творчымі людзьмі і супольнасцямі.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.