"ex libris"

Праекты Эпохі Забей. Глядзім ролікі

+1
0
-1

28 лютага а 18.00 адбудзецца культурнае мерапрыемства ў Фаланстэры: прагляд фільмаў Эпохі Забей.

Эпохай Забей мы называем час з 2005 па 2010, калі супольнасць Забей ладзіла футбольные турніры дваровых камандаў у Беларусі і шэраг каляфутбольных праектаў: Пошук, Разам-Дзецям, Кінабункер, Культурны кактэйль, Зін Забей. Напрыканцы 2010 года з Супольнасці Забей нарадзіўся Фаланстэр.

На сустрэчы мы будзем праглядаць ролікі, якія здымалі удзельнікі каляфутбольных праектаў пра саміх сабе, каб перадаць дух і каштоўныя думкі свайму пакаленню. Той дух, тыя тэмы, той кантэкст і тая форма мерапрыемстваў з цягам часу перацякла ў Фаланстэр. І сення для разумення нас, новым валанцёрам варта пагрузіцца з атмасферу той Эпохі.

Мы запрасілі таксама людзей, якія удзельнічалі ў праектах Пошук, Кінабункер і Разам-Дзецям, каб яны распавялі пра свой удзел падрабязней.

Запрашаем усіх валанцёраў, актывістаў Фаланстэра і жадаючых пазнаеміцца з намі.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.