На працягу 2014 года Фаланстэр праводзіць шэраг праектаў, дзе патрабуюцца разнастайныя навыкі і таленты.
Што мы прапануем?
Мы запрашаем студэнтаў прайсці практыку ў Фаланстэры.
Хто можа праходзіць практыку?
Студэнты любых навучальных устаноў краіны.
Эканамісты, дызайнеры, юрысты, педагогі, культурныя працаўнікі, мэнэджары, рэжысёры, журналісты, праграмісты, лінгвісты, сістэматэхнікі і іншыя адмыслоўцы змогуць знайсці месца ў Фаланстэры.
Нашы падыходы:
- Нам важная практыка, фармальныя працэдуры мы зводзім да мінімуму.
- Мы ўвесь час вывучаем новае і гатовыя дапамагаць вывучаць тэхналогіі, у якіх у вас няма ведаў.
- Вы паспяхова праходзіце практыку, калі зробіце прынамсі адну карысную справу!
Праекты і кірункі 2014:
- Праект “Дапаможнік раварыста“ - стварэнне мануала для веласіпедыстаў у гарадскіх джунглях (вясна-лета 2014).
- Праект “Філіял Творчых Суполак” (Creative Commons) - разгортванне праекта, мэта якога рэформа аўтарскага права ў Беларусі.
- Правядзенне адукацыйных клубаў, адкрытых лекцый, кінапраглядаў і іншых публічных мерапрыемстваў.
- Майстэрня - дакранаецца тэхнічнага забеспячэння Фаланстэра, практыка ў сайтабудаванні, эксперыментальныя праекты з wi-fi, аднаплатнікамі, вывучэнне свабоднага праграмнага забеспячэння.
- Супольнасці - кантакт з іншымі супольнасцямі, наладжванне мастоў, сумесныя праекты, каардынацыя ўзаемадзеяння.
- Медыя накірунак - праца з прэсай, напісанне рэлізаў, рэдагаванне сайта, арганізацыя інтэрв'ю, развіццё сацыяльных сетак арганізацыі.
- Адміністраванне - арганізацыя працы каманды, праца з папяровым і электронным дакументазваротам, развіццё ўнутранай структуры і забеспячэння Фаланстэра.
Як запісацца на гутарку?
- Вы запаўняеце анкету ці пішыце матывацыйны ліст на falanster.by@gmail.com
- Мы звязваемся з вамі, сумаўляемся.
- Калі знаходзім агульную мову, прыступаем да справы.