"prima causa"

Што такое электаральная геаграфія ці выбары ў малюнках

+1
+35
-1

Адкрытая лекцыя пройдзе 16 лютага ў сценах Фаланстэра. Запрашаюцца студэнты, палітолагі і ўсе зацікаўленыя даведацца, што такое электаральная геаграфія.

Невялікі каментар дакладчыка Андрэя Алфёрчыка, практыканта ў Фаланстэры, які падрыхтаваў гэты выступ:

"У маёй прэзентацыі будзе раздзел пра нямецкіх піратаў. Там невялікае параўнанне іх вынікаў у 2009 і 2013. На самой справе гэтыя параўнанні не вельмі цікавыя, так як у 2009-м у іх быў вынік 2%, а ў 2013 2,2%. Тут цікаваць хутчэй у тым, як змянілася геаграфія падтрымкі піратаў, яна змясцілася на захад. Зменшылася падтрымка ў Брандэнбургу, Пярэдняй Памераніі, Саксоніі, Баварыі, але павялічылася на заходніх рэгіёнах бадэн-Вюртэнбергу, Рэйнланд-Пфальцы, Паўночнай Рэйн-Вестфаліі і Саары. Акрамя нямецкіх піратаў я падрыхтаваў Беларусь 1994, вельмі цікавая інфаграфіка па выбарах мэра Нью-Ёрка. Яшчэ думаю Украіну разгледзець."
 

Папярэдні план выступу:

  1. Беларусь. Першыя прэзідэнцкія выбары на мапе.
  2. Украіна. Захад і ўсход.
  3. Германія. Пірацкая партыя на федэральных выбарах.
  4. ЗША. Чырвоныя і сінія штаты.
  5. Нью-Ёрк. Эталон геаэлектаральнай сацыялогіі.

Дата: 16 лютага
Час: 18:00
Працягласць: 1,5 гадзіны

Даведка:

Электаральная геаграфія – галіна палітычнай геаграфіі, якая вывучае тэрытарыяльныя адрозненні ў прыярытэтах выбарнікоў, геарграфічныя заканамернасці вынікаў выбараў і рэферэндумаў, уплыў на іх вынікі грамадскіх, эканамічных, рэлігійных, этнічных і іншых фактараў. Метады электаральнай геаграфіі таксама ўжываюцца і пры аналізе на падставе вынікаў волевыяўлення грамадзян, палітычнай сітуацыі ў краінах і рэгіёнах у кантэксце геаграфічнай прасторы. Вікіпедыя.
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.