"amicus Plato"

Трэці сезон Drupal-клуба пачынаецца 17 кастрычніка

+1
-48
-1

Трэці сезон Drupal-клуба Фаланстэра пройдзе пад лозунгам: Будзь сацыяльным!

Гэта пасланне мы адрасуем тым, хто займаецца або толькі пачынае займацца вэб-распрацоўкамі на CMS Drupal. Можна быць толькі рамеснікам, а можна і дзейсным удзельнікам drupal-супольнасці. Актывісты Фаланстэра прапануюць другі варыянт.

Тэмаў для разгляду шмат. Важную для сябе знойдзе і вярстальшчык, і графічны дызайнер, і праграміст. Расклад можа змяняцца, папаўняцца згодна з інтарэсамі ўдзельнікаў клуба.

Мы працягнем эксперыментаваць. Атрыманыя веды будуць апрабаваныя на рэальных праэктах (напрыклад, гэты сайт). Ствараць новыя прататыпы мы скончылі ў прошлых сезонах. У трэцім сезоне будзем паляпшаць, правяраць працаздольнасць і ўкараняць новыя функцыі ў існуючыя сацыяльныя праэкты. Тэорыя будзе ўвесь час прымяняцца на практыцы.

Таксама нам важна ствараць не проста сайты, але прадукты, якія дапамагаюць далучыцца іншым да супольнасці. Гэта будуць відэакасты, прэзентацыі, якімі мы будзем дзяліцца, адкрываць іх для іншых.

У гэтым і ёсць сэнс нашага паслання грамадству. Быць сацыяльным, гэта значыць

Эксперыментаваць! Ствараць! Адкрываць!

17 кастрычніка пачынаюцца сустрэчы клуба. Пачатак традыцыйна а 19:00 (лепш прыходзіць раней на 15-10 хвілін). Месца: база "Фаланстэра".

Будзь сацыяльным!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.