"ad fontes"

Валанцёр/стажор/практыкант для арганізацыі конкурса Віківясна-2016

+1
0
-1

Шукаем валанцёра/стажора/практыканта для арганізацыі конкурса ВікіВясна-2016*.

Патрабаванні да кандыдата:
1. Веданне асноваў працы з Вікі-тэхналогіямі (праўкі, дадаванне кантэнту ў вікі).
2. Камунікатыўныя здольнасці і жаданне каманднай супрацы.
3. Базавая англійская мова (чытаць, перапісвацца).

Гарантуем: 
1. Шматлікія камунікацыі з рознымі людзьмі як у Беларусі, так і па-за межамі.
2. Новыя веды ў каманднай супрацы і сучасных тэхналогіях працы з ведамі.

Па выніках супрацы:
1. Выдаем сэртыфікат праходжання валанцёрства ў Фаланстэры.
2. Інфармуем пра адукацыйныя і валанцёрскія магчымасці за мяжой у вікіпраектах, а таксама арганізацыйна падтрымліваем.
3. Запрашаем на вікі-канфэрэнцыі.

Дэдлайн: 10 лютага 19:00
* ВікіВясна — гэта міжнародны конкурс, які ладзіцца вікі-супольнасцю Усходняй Еўропы. Аб'ядноўвае каля 20-25 краін. Удзельнікі кожнай краіны пішуць артыкулы ў сваіх раздзелах на тэмы, прапанаваныя іншымі краінамі. Як правіла, найлепшыя ўдзельнікі запрашаюцца на міжнародныя канфэрэнцыі.

Зацікавіліся? Пішыце на falanster.by@gmail.com матывацыйны ліст у свабоднай форме пра сябе.

Напісаць ліст

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.