"ad fontes"

Валанцёрства: drupal-распрацоўшчык, франт-эндшчык

+1
0
-1

Улетку Фаланстэр чакае чагровае аднаўленне сайта. З гэтай нагоды шукаем drupal-распрацоўшчыкаў і вярстальшчыкаў сайтаў.

Каманда Фаланстэра штогод дадае аднаўленні на сайт ў межах Drupal-клуба. Гэта адкрыты клуб, дзе мы ставім сабе мэту — аднавіць сайт ці сабраць новы і дапамагчы нейкай сацыяльнай ініцыятыве. (Сайты, якія мы стваралі і дапрацоўвалі aboss.by, niekropali.by, nagrady.by ...)

Прынцып клуба: кожны вучыцца ў кожнага і дзеліцца сваімі ведамі. А значыць, магчымасці ў вашым самаразвіцці не абмежаваныя.

Аб’ём задач:

  • для друпалера: праца з тыпамі даных, блокамі, відамі, наладкамі тэмы, таксанаміяй.
  • для вярстальшчыка: прымяніць новыя макеты дызайну да адноўленных частак старонак.

Па заканчэнні валанцёрства мы будзем рады выдаць вам пасведчанне нашай супрацы і пакінуць водгук.
Калі вы гатовы паваланцёрыць — запаўняйце анкету, і мы з вамі звяжамся. Пытанні пішыце на falanster.by@gmail.com

Запоўніць анкету

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.