"nota bene"

Вікі-дапаможнік шукае рэдактара тэкстаў

+1
0
-1

Праект па стварэнні брашуры для пачаткоўцаў у Вікіпедыі шукае рэдактара тэкстаў.

Асноўная мэта праекту —  сістэматызаваць веды пра карыстанне Вікіпедыяй у простай і зразумелай для большасці форме — у выглядзе дапаможінка (папяровага, электроннага і вікі) і гэтым дапамагчы развіццю беларускамоўнай Вікіпедыі. 

Праект ствараецца талакой: намаганнямі зацікаўленых людзей на працягу ліпеня, жніўня і верасня. І на сёння большасць тэкстаў Дапаможніка напісана, цяпер важна зрабіць тэкст лагічным, паслядоўным, структураваным, зразумелым для чытача.

Жадаеце паспрабаваць сябе як рэдактара? Пішыце на falanster.by@gmail.com
Вы падвысіце свае навыкі, і Фаланстэр будзе рады даць вам добры водзыў!

Пішыце нам

ДАВЕДКА

Вікі-дапаможнік – гэта праект моладзевай арганізацыі Фаланстэр у супрацоўніцтве з рэдактарамі абодвух раздзелаў беларускай Вікіпедыі, а таксама ўсімі прыхільнікамі свабодных ведаў і сучасных адкрытых спосабаў кіравання імі.

Праект накіраваны на ўсіх, хто стварае новыя веды і цікавіцца сучаснымі тэхналогіямі ў кіраванні ведамі.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.