"cogitandum et agendum"

Вікі-летнік'17. Час пісаць у Вікіпедыю!

+1
0
-1

Марыце правесці незабыўны тыдзень у коле аднадумцаў і ініцыятыўных людзей? Адчуваеце, што маеце патэнцыял пісаць/рэдагаваць/канструктаваць Вікіпедыю? Без лішніх словаў – запрашаем вас на Вікі-Летнік 2017!

Дзе: Беларусь

Працягласць: 7-17 ліпеня, 2017

Каманда Фаланстэра (falanster.by) сумесна з Вікі-супольнасцю ладзіць Вікі-Летнік’2017 – мерапрыемства для тых, хто хоча як мага больш даведацца пра Вікіпедыю, марыць стаць актыўным рэдактарам і жадае развіваць веды пра Беларусь і для беларусаў. 
Цудоўная прырода будзе натхняць, вопытныя выкладчыкі падзеляцца розумам і карыснымі саветамі, правядуць майстар-класы па напісанню артыкулаў, стварэнню шаблонаў і выкарыстанню адкрытых ведаў. 

Умовы:

  • запрашаюцца як вопытныя вікіфікатары, так і і навічкі, якія толькі робяць першыя крокі ў свеце Вікіпедыі
  • унёсак за ўдзел у праекце - 20 рублеў для шкаляроў і 30 - для студэнтаў, 40 рублёў - астатнім зацікаўленым (пры ўмовах папярэдняй працы з Вікіпедыей).
  • перавага пры выбары ўдзельнікаў надаецца дзяўчынам

Галоўнай мэтай  Летніку мы ставім паскарэнне і ўдасканаленне абмену арганізацыйнымі, сацыяльнымі і тэхнічнымі ведамі паміж актыўнымі вікі-пачаткоўцамі і вікіпедыстамі з досведам.

Падчас Летніка ўдзельнікі даведаюцца пра тое, як напісаць добры артыкул, як правесці вікі-майстар-клас, якое месца займае “адкрытая культура” у спісу прыярытэтаў Вікі-сучаснасці, як стварыць шаблон ці бота і шмат іншых карысных і цікавых рэчаў. Мо вам таксама ёсць што распавесці? Будзем удзячныя, калі пажадаеце падзяліцца досведам.

Для таго каб прыняць удзел, неабходна, каб вы былі актыўным удзельнікам Вікіпедыі, і рабілі нешта з пералічанага спіса:

  • Пісалі артыкулы з нуля і папаўнялі ўжо існуючыя.
  • Рабілі фота і дадавалі іх на Wiki Commons, і ў артыкулы.
  • Выпраўлялі арфаграфічныя памылкі за іншымі.
  • Перакладалі тэксты.

Не ведаеце, з чаго пачаць? Рэгіструйцеся на Вікіпедыі і  дасылайце свой нік або запыт на пошту falanster.by@gmail.com або проста шарце свае артыкулы пад тэгам #япішуўвікіпедыю
Апасля 15 траўня мы звяжамся з найбольш актыўнымi ўдзельнiкамi па пошце цi ў соцсетках Вконтакте цi Facebook i запросiм на Летнiк.

Далучайцеся да вікі-руху!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.