"omnia vincit"

Вікіфікацыя ў Дзень ведаў: вучым і вучымся

+1
0
-1

Адкрытая лекцыя і інтэнсіўны майстар-клас па працы з Вікіпедыяй ладзіцца 1 верасня.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць моладзевая арганізацыя Фаланстэр сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно, супольнасцю Кінаклуб.орг, а таксама актыўнымі рэдактарамі Вікіпедыі.

Праграма сустрэчы ўключае адказы на наступныя пытанні:

  • Дзе ў Дзень ведаў можна знайсці новыя веды?
  • Чаму сучасныя веды патрабуюць новай арганізацыі?
  • Як Вікіпедыя можа быць карысна музеям, бібліятэкам, школам, універсітэтам, галерэям, наогул, творчым людзям?
  • Як, удзельнічаючы ў Вікіпедыі, можна палепшыць узровень валодання беларускай мовай? 
  • Якія ёсць яшчэ спосабы ўдзелу ў Вікіпедыі, акрамя пісання тэкстаў?
  • Па якіх прынцыпах працуе вікісупольнасць?
  • Навошта ведаць вікі-разметку?
  • Як дадаць свой першы артыкул у Вікіпедыю?
  • Што такое Вікідапаможнік? 

“Цягам гэтага года мы пачалі рабіць шэраг публічных падзей, якія закліканы растапіць лёд паміж тымі, хто, з аднаго боку, адчувае неабходнасць у развіцці беларускіх ведаў і культуры, а з другога боку — супольнасцю, якая называе сябе вікіпедыстамі і гатова перадаваць навыкі сучаснага кіравання ведамі грамадству,” - кажуць арганізатары падзеі.

Таксама актывісты Фаланстэра заявілі пра стварэнне адмысловага дапаможніка, які закліканы быць настольнай кніга вікі-рэдактара пачаткоўца.

Дэталі мерапрыемства
Пачатак: 18:00, 1 верасня
Працягласць: 2 гадзіны
Месца: Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова 4

П.С. Афіша ад Ігара Яноўскага

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.