"ad fontes"

Wiki-дзень у Фаланстэры

+1
+1
-1

У суботу пасля поўдня ў Фаланстэры пройдзе сустрэча па напісанню і размяшчэнню артыкулаў у wiki.

Каля паўгады таму ў Школе Фаланстэра мы пачалі вывучаць wiki-рухавік і працу з ім. За гэты час было створана 4 унутранных вікіраздзелаў, напісана і размешчана некалькі артыкулаў у беларускай, рускай і англійскай версіях Вікіпедыі.

Але таксама мы назапасілі веды і яшчэ шэраг артыкулаў, якія патрабуюць публікацыі як у нашых wiki, так і ў свабоднай энцыклапедыі.

Менавіта таму 22 чэрвеня мы запрашаем тых, хто хоча даведацца:

  • Што такое wiki-разметка і як ёй карыстацца?
  • Як размясціць артыкул у Вікіпедыя, каб яе не выдалілі адразу пасля публікацыі?
  • Як працуе свабодная Энцыклапедыя і як далучыцца да wiki-супольнасці?

Сустрэча будзе складацца з тэарытычнай (30 хвілін) і практычнай (3,5 гадзіны) частак. Кожны зможа паспрабаваць сябе ў ролі рэдактара і зрабіць унёсак у грамадскі здабытак!

Чакаем усіх зацікаўленных 22 чэрвеня а 14.00 по адрасе: вул. Захарава, 77а, пак. 2б.

Калі ўзнікаюць пытанні - лістуйце!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.