Ars nova. Лічбавае мастацтва
“Тэорыя і практыка часам сутыкаюцца. Калі гэта здараецца, тэорыя праігрывае. Заўсёды” Лінус Торвальдз
Клуб вывучэння open source графічных праграм.
Мэта клуба: засвоіць працу з адкрытымі графічнымі прыладамі.
Сёння, калі спытаць дызайнера, фатографа ці мастака, якімі прыладамі яны карыстаюцца для апрацоўкі фота, малюнкаў, працы з вектарнай графікай ды малявання, шмат людзей адкажуць - Photoshop, Illustrator, CorelDraw.
Гэтыя праграмы знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, яны даволі добрыя, але, па-першае, яны манапалізіравалі рынак, што не пакідае выбару карыстальніку, па-другое, не кожны можа купіць ліцэнзаваную версію.
Не шмат хто ведае, што існуюць аналагі гэтых прыладаў з адкрытым кодам, напрыклад, Gimp* ці InkScape**.
Мэтавая аўдыторыя клуба: людзі (мастакі, фатографы, дызайнеры і г.д.), якія цікавяцца новымі тэхналогіямі і любяць эксперыментаваць.
Фармат
12 сустрэч клуба: 6 - па вывучэнню Gimp, 5 - па InkScape, 1 - агульная.
Навучанне пабудавана па свабоднаму прынцыпу - дзелімся ведамі: кожны, хто жадае, рыхтуе пытанні да тэмы. Але, па змоўчванні, мы пакрыем базавыя навыкі валодання Gimp і InkScape.
Gimp* - праграма для працы пераважна з растравай графікай (аналаг Photoshop). (З Вікіпедыі)
InkScape** - праграма для працы з вектарнай графікай (аналаг CorelDraw) (З Вікіпедыі).
Вынікі праекта:
- Клуб быў паспяхова праведзены з лютага па травень і быў першым месцам па мэтанакіраванаму абмену ведамі для мастакоў, дызайнераў, архітэктараў, якія жадаюць выкарыстоўваць свабодныя праграмы для працы. Удзельнічала 12 чалавек.
- Удзельнікі навучыліся працаваць з формамі, фільтрамі, слаямі, анімацыяй - у Gimp,
- Удзельнікі навучыліся працаваць з вектарамі, формамі ды іх магчымасцямі, трасіроўкай, шрыфтамі - у InkScape.
- Азнаёміліся з open source ідэямі. Былі намаляваны 2 макета мэш-налепак, распрацаваны лагатып праекта Вікіфікацыя.
- Пасля Клубу 90% макетаў растравай і вектарнай графікі Фаланстэра сталі стварацца ў свабодных прыладах і выкладацца на гітхаб.