"nota bene"

Свабодныя веды

МГА "Фаланстэр" з'яўляецца філіялам Creative Commons у Беларусі (хэш-тэг #ccbelarus). Асноўная мэта дзейнасці філіяла - папулярызацыя публічных ліцэнзій Creative Commons.

Дзеля гэтага мы спрыяем даследаванням, вывучэнню выкарыстання юрыдычных механізмаў, якія дазваляюць пераадольваць бар'еры капірайту. Таксама мы зацікаўлены ў актыўным распаўсюджанні ведаў па дадзенай тэме праз публічныя мерапрыемствы: конкурсы, адкрытыя лекцыі, дыскусіі, друкаваную і асветніцкую прадукцыю.

Лагатып філіала:

Мэта праекта:

Даследаваць публічнае ліцэнзаванне ў Беларусі і падрыхтаваць умовы для іх ужывання.

Задачы

  1. Даследаваць запатрабаванні зацікаўленых бакоў (аўтараў, карыстальнікаў).
  2. Праінфармаваць супольнасці і грамадскасць пра бягучае становішча спраў.
  3. Распрацаваць змяненні ў закон Пра аўтарскае права.


Крокі

  1. Юрыдычнае і навуковае даследаванне.
  2. Распаўсюд вынікаў, публічная прэзентацыя даследавання і абмеркаванне.
  3. Скласці законапраект і петыцыю для новага закона "Пра аўтарскае права".

Кароткае апісанне

У законе Пра аўтарскае права (капірайце) усё, што не дазволена праваўладальнікам, - забаронена. У сетцы Інтэрнэт дадзеная праблема абвастраецца тым, што часта праваўладальніка яшчэ цяжэй знайсці і тым больш дамовіцца пра выкарыстанне часткі яго твору нават у некамерцыйных мэтах. У свеце існуе набор публічных ліцэнзій, які дае магчымасць аўтарам і праваўладальнікам гнутка перадаваць частку правоў карыстальнікам кантэнту. Але ў Беларусі патэнцыял такіх публічных ліцэнзій не можа быць скарыстаны ў поўнай меры. Неабходна даследаваць запатрабаванні аўтараў і стваральнікаў кантэнту, а таксама карыстальнікаў, каб падрыхтаваць умовы для змены сітуацыі.

+ новая версія прэзентацыі (08.2014)

Наша публічная кампанія мела назву "Смачная творчасць".

Карысныя спасылкі

Вынікі праекта:

  1. 29 жніўня 2014 года адбылося ўрачыстае адкрыццё філіяла Творчых Суполак (CC).
  2. Прасоўвалі змены ў заканадаўстве ў аўтарскім праве (артыкул 45)
  3. Пра філіял CreativeCommons у Беларусі напісала некалькі онлайн-выданняў (у асноўным kv.by)
  4. Арганізавана каля 50 онлайн і офлайн кансультацый для грамадскіх арганізацый па выкарыстанню CC у сваіх медыа і для сваіх мэтаў.
  5. Праект удзельнічаў у конкурсе SocialWeekend у 2014 г. з мэтай прыцягнуць увагу да пытання свабодных ліцэнзій і ўключыць іх у сучаснае заканадаўства.
  6. The Deeds & Choosers (вытрымкі з ліцэнзіі) былі перакладзены для вэб-сайта CC у лютым 2015 года на беларускую мову.
  7. Прынялі ўдзел у open education week з дыскусіяй у БДУ.
  8. Правялі больш за 30 прэзентацый у Беларусі і за мяжой.
  9. Пачата папулярызацыя CC праз праект Вікіфікацыя.
  10. Актыўная дзейнасць завершана і перарасла ў праект Градка з акцэнтам на эканоміку шарынга і адкрыты доступ да законаў.
Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.