"cosa nostra"

Лічбавая Майстэрня

Лічбавая Майстэрня — гэта ініцыятыва Фаланстэра, закліканая абудзіць айціваланцёрства ў Беларусі.

 

Як мы разумеем айціваланцёрства?

З аднаго боку, калі вы – распрацоўнік сайтаў або мабільных прыкладанняў, адмысловец па інфармацыйнай бяспецы, графічны дызайнер, SEO-спецыяліст ці перакладчык і калі вы жадаеце падзяліцца сваімі ведамі ды часам з іншымі грамадскімі ініцыятывамі – вы патэнцыйны ўдзельнік валанцёрскага руху.

З другога боку, калі вы – лідар ініцыятывы, або пачынальнік некамерцыйнага праекту, або вам проста не стае ведаў у айцігаліне для вырашэння праблем вашага двара, мястэчка – вы патэнцыйны спажывец валанцёрскіх паслуг.

Глядзіце прэзентацыю пра значэнне супрацы паміж айціваланцёрамі ды грамадскімі ініцыятывамі:

Або відэа, якое ўсё раскладзе па палічках


Што можа вырашыць лічбавае валанцёрства?

Для валанцёра:

  1. Атрымаць каштоўны досвед сацыяльных камунікацыяў, а магчыма – прызнанне. 
  2. Завесці сяброў з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і даведаецца пра рэальны свет. 
  3. Палепшыць сваё партфоліа. 
  4. Зрабіць карыснае для іншых людзей.

Запішыся ў валанцёры

Для ініцыятывы: 

  1. Дапамагчы вырашыць вашу задачу: стварыць або адрамантаваць сайт ці мабільнае прыкладанне.
  2. Атрымаць сучасныя веды ад айціваланцёра. 
  3. Падзяліцца сваімі ведамі ды камунікацыйнымі, арганізатарскімі магчымасцямі.
  4. Іншымі словамі, узмацніць свой лічбавы патэнцыял.

Дадай задачу


Што можа вырашыць лічбавае валанцёрства для грамадства?

Па-першае, валанцёрства ўзмоцніць сацыяльныя сувязі і абмен ведамі паміж тэхнічнымі адмыслоўцамі ды грамадскімі актывістамі. Гэтыя сувязі ўзбагацяць абодва бакі.

Па-другое, праз абмен каштоўнасцямі і культураю паміж сеткавымі жыхарамі, гікамі, нэрдамі і сацыяльнымі наватарамі пашырыцца важнасць лічбавых правоў, такіх як: прыватнасць, права на развіццё, пераадоленне лічбавай дыскрымінацыі праз паляпшэнне сваіх лічбавых кампетэнцыяў і г. д.

Такім чынам, праз узаемадзеянне магчымасцяў, якія даюць лічбавыя тэхналогіі, і  ініцыятыў, накіраваных на развіццё грамадства, айціваланцёрства будзе спрыяць больш устойліваму развіццю краіны.


Як мы дзейнічаем?

Наша актыўнасць ўключае тры ўзроўні:

1. Дапамагаем адабраным ініцыятывам і партнёрам палепшыць іх лічбавы патэнцыял. Наша дапамога можа заключацца ў: 

  • стварэнні ці рамонту сайту; 
  • дапамозе ў арганізацыі каманднай працы з онлайн-прыладамі; 
  • забеспячэнні хостынгу ды іншых вэб-сэрвісаў.

2. Стымулюем цікавасць валанцёраў да розных сацыяльных праектаў праз удзел у хакатонах, фестывалях, канфэренцыях і арганізацыю конкурсу. Гэта пераважна офлайнавая актыўнасць.

3. Ствараем і падтрымліваем онлайн-маркет айціваланцёрскага абмену. Гэта сайт, на якім валанцёры і шукальнікі іх паслуг змогуць знаходзіць адзін аднаго.

Для найбольш актыўных валанцёраў мы будзем прапаноўваць розныя «плюшкі» ад Фаланстэра і спрыяць большаму раскрыццю творчага патэнцыялу кожнага канкрэтнага валанцёра.


Чаго мы чакаем у якасці выніку?

  • Валанцёры ведаюць, дзе можна знайсці сабе занятак.
  • Айціваланцёрства стала модным. Дапамагаць – гэта каштоўнасць.
  • Грамадскія ініцыятывы ведаюць, як эфектыўна знаходзіць айцідапамогу.

І, вядома ж, Фаланстэр зробіць значны унёсак у развіццё ідэнтычнасці сацыяльнага гіка.

 

Запісвайся ў каманду Лічбавай Майстэрні:

geek commit

Далучайся да нашых груп

УКантакце і Facebook

Гіч!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.