"prima causa"

Drupal-клуб

Drupal* дае будаўнічыя блокі, астатняе - гэта тваё уяўленне!

Drupal-клуб  - месца вывучэння сістэмы хуткага разгортвання сайтаў - Drupal. 

Апасля двух сезонаў.

Мы пачыналі з усталёўкі Drupal на лакальныя машыны, вывучалі функцыі і працу розных модуляў. Ішлі ад простага да складанага, ад агульнага да асобнага. Увесь другі сезон мы працавалі над стварэннем гэтага самага сайту - falanster.by. Зараз мы ўдасканальваем працу ў камандзе.

У Клубе ўдзельнікі дзеляцца ведамі (пра модулі, наладкi, аптымізацыі), вывучаюць развіццё і працу з Drupal 6, 7; разам вырашаюць праблемы, што ўзнікаюць пры распрацоўцы і, канешне, камунікуюць.

Усе сустрэчы праходзяць ў нефармальнай атмасферы. Іх вынік залежыць ад праектаў Фаланстэра і прапаноў актыўных удзельнікаў.

 

Тэзісы клуба, якія падзяляюць яго ўдзельнікі:

 

- Усякія веды і інфармацыя могуць вольна распаўсюджвацца і змяняцца для некамерцыйных мэтаў;
- Камп’ютарныя праграмы, навуковыя вынаходкі, кіно, музыка і іншае мастацтва належыць стваральніку і ўсяму чалавецтву;
- Адукацыя - гэта права, а не прывілей.

Клуб таксама - пачатак і база Drupal-злёту.

Рыхтуем трэці сезон і запрашаем усіх зацікаўленных ў вывучэнні Drupal.

Уключыцца можна усім, хто валодае любым узроўнем ведаў. Галоўнае - разлічыць свае сілы.

Даведка:

*Drupal-  гэта адкрытая (open source) сістэма разгортвання сайтаў і вэб-сэрвісаў. Утрымлівае мноства модуляў (больш за 17 тыс.) і дазваляе ствараць сайты разнастайнай складанасці: ад звычайных блокаў да парталаў. Часта не патрабуецца дадатковага ведання праграмавання. Напрыклад, сайт zabej.info зроблены на Drupal.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.