"qui pro quo"

Еўрапейская валанцёрская служба (ЕВС)

19 кастрычніка 2016 года Фаланстэр атрымаў акрэдытацыю Еўрапейскай валанцёрскай службы ад праграмы Эразмус+. Гэта значыць, што мы можам прымаць валанцёраў з краін Еўропы і дасылаць беларускіх валанцёраў на розныя еўрапейскія праекты.

Мэта ўдзелу Фаланстэра ў ЕВС руху: спрыяць узмацненню лакальных некамерцыйных арганізацый, развіццю міжнароднага валанцёрства, абмену досведам сярод моладзі і нефармальнай адукацыі.

Што такое ЕВС?

Гэта магчымасць паехаць у адну з краін Еўразвязу ў некамерцыўную агрганізацыю ці ініцыятыву (ці накшталт такой) і валанцёрыць там каля 30 гадзін на тыдзень на працягу перыяду - ад 2 тыдняў да 12 месяцаў (у залежнасці ад праекту).

Амаль усе выдаткі аплочваюцца праектам Эразмус+.

Валанцёр павінен мець узрост ад 17 да 30. Асобая ўвага надаецца моладзі, у якой недастаткова  магчымасцяў  і прадугледжваецца дапамога пры ўдзеле ў праектах.

Праекты могуць быць вельмі рознымі ў залежнасці ад напрамкаў арганізацый, што іх ладзяць:

  • асабістае і сацыяльна-адукацыйнае развіццё;
  • грамадскі ўдзел;
  • сацыяльная праца;
  • праблемы навакольнага асяроддзя;
  • нефармальная адукацыя;
  • культура і крэатыўнасць;
  • інфармацыйныя тэхналогіі, медыяпісьменнасць і г.д.

Ад валанцёра не патрабуюцца прафесійныя навыкі працы ,і на працягу валанцёрства будзе адбывацца адукацыя па тых тэмах, з якімі неабходна будзе працаваць. Самае галоўнае тут - цікавасць да сферы дзейнасці праекта, жаданне ўдзельнічаць, навучацца і прымяняць досвед на практыцы, камунікаваць з супольнасцю.

Важна ведаць, што ЕВС не з’яўляецца:

  • выпадковым, неарганізаваным, частковым валанцёрствам.
  • працай на прадпрыемстве і аплочваемай працай.
  • турыстычнай дзейнасцю.
  • моўнымі курсамі.
  • эксплуатацыяй таннай працоўнай сілы.
  • адукацыяй і прафесійнай падрыхтоўкай за мяжой.

Як трапіць на ЕВС праект?

Каб паўдзельнічаць у адным з ЕВС праектаў ад Фаланстэра, неабходна паваланцёрыць у Фаланстэры (ці прайсці практыку або стажыроўку). Падчас валанцёрства мы абіраем найбольш падыходзячыя кандыдатуры.

Фаланстэр - гэта ў першую чаргу супольнасць актыўных і ініцыятыўных валанцёраў, сацыяльных гікаў, якія ствараюць новую Беларусь. Таму мы жадаем, каб валанцёр ад Фаланстэра першапачаткова дапамог нам у нашых задумах (падзяляючы іх) і папрацаваў на ніве сваёй краіны.

Можна стаць валанцёрам

  1. любога з бягучых праектаў (Лічбавая Майстэрня, Вікіфікацыя, Філіял Creative Commons і інш.),
  2. ці працягнуць любы з нашых клубаў,
  3. ці распачаць свой праект/клуб, якія адпавядаюць місіі Фаланстэра.

Стаць валанцёрам/практыкантам/стажорам

Калі ў вас ёсць пытанні - пішыце нам на пошту falanster.by@gmail.com

 

П.С. Аўтар фота - Джэк Дзялано (Jack Delano), Грамадскі набытак.

Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.