"ex libris"

Лінуксоўкі

The Linux philosophy is 'Laugh in the face of danger'. Oops. Wrong One. 'Do it yourself'. Yes, that's it.
Linus Torvalds

Лінуксоўкі - гэта традыцыйныя сустрэчы Фаланстэра па вывучэнні адкрытай аперацыйнай сістэмы GNU/Linux і іншых opensourse-праграм.

Яны праводзяцца з пачатку вясны 2012. За мінулы час мы вывучылі асноўныя загады кансолі, навучыліся працаваць ў тэкставых рэдактарах vim і emacs, скампілявалі ядро. 

Нашы сустрэчы праходзяць у адкрытым фармаце і мы запрашаем усіх жадаючых да вывучэння займальнага свету свабоднага праграмнага забеспяэння.

На сустрэчах:

- дапамагаем пачаткоўцам усталяваць ды наставіць яго першую аперацыйную сістэму на базе GNU/Linux;
- вывучаем тэарытычныя аспекты кампутарных сістэм (сетка, яе пратаколы и сэрвісы);
- вырашаем практычныя задачы (настáўленне сэрвернага і сістэмнага праграмнага забеспячэння);
- паглыбляем свае веды ў працы з загадным радком;
- вучымся эфектыўна вырашаць задачы з дапамогай vim, emacs;
- вывучаем інструментарый распрацоўніка (git, python);
- пазітыўна камунікуем і з карысцю бавім час.

Сустракаемся кожны тыдзень па пятніцах а 18.00 на базе Фаланстэра.
Сачыць за падзеямі, каб браць удзел можна ў календары на сайце, на актыўнай сцяне клубу, а таксама праз суполку Укантакце.

Прыходзьце да нас!

 

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.