"qui pro quo"

Наваселле

Праект “Наваселле” быў закліканы падтрымліваць ініцыятывы, блізкія па духу, але яшчэ без дастатковых сродкаў для самастойнай інфраструктуры.

Праект ладзіўся ў 2015-2017 годзе ў прасторы Фаланстэра, якая тады знаходзілася па вуліцы Захарава. Памяшканне прадастаўлялася для невялікіх адукацыйных мерапрыемстваў, планавання дзейнасці, вырашэння штодзённых задач, правядзення клубаў, невялікіх кінапраглядаў і г.д.

Да супрацы заклікаліся тыя ініцыятывы, якія падзяляюць нашы прынцыпы:

  • Празрыстасць - дзелімся інфармацыяй пра справы каманды (сустрэчы, праекты, плана)
  • Удзел - адказнасць за свае ўчынкі і прыняцце камандных рашэнняў
  • Уключанасць - пастаяннае ўзаемадзеянне з супольнасцямі і грамадствам, а таксама магчымасць удзельнічаць у сустрэчах адзін аднаго.

І гатовыя рабіць унёсак на памяшканне.

Правілы:

  1. Прыбіраць за сабой у пакоі, выносіць смецце, пакідаць чыстай прыбіральню.
  2. Паліць падалей ад ганка.
  3. “Калі ўзяў ці ўзяла пячэньку - прынясі замест смачняху”.

Вынікі праекта:

  • У нас размяшчаліся AIESEC (праект моладзевых валанцёрскіх абменаў па ўсім свеце), псіхалагічны гурток, супрацоўнічалі з Adukacyja.info.
  • Усяго прынялі каля 10 грамадскіх ініцыятыў.
Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.