"omnia vincit"

Анонсы і справаздачы за сакавік і красавік.

сер, 04/19/2017 - 16:30
eee
Святлана Ермаковіч робіць лекцыю на Мовананова

Прывітанне,

За апошні, час прайшло такая хваля падзей, што нават бракавала часу выпусціць Кухню, таму гэты дайджэст будзе падобны на лонгрыд, які складаецца з двух частак: справаздач зробленага і анонсаў.

Справаздачы

Пачнем з Вікіфікацыі

У сакавіку і красавіку мы паспелі з’ездзіць у Магілёў і Гомель і зрабіць лекцыі для удзельнікаў курсаў Мовананова. 

 

Таксама падчас форума Сакавіцкія сустрэчы прарэфлексіравалі, як вікі-тэхналогіі могуць дапамагчы ў дзейнасці грамадскіх арганізацый. За дзень да гэтага спадар Міхаіл Волчак, заціраў тэму “Вікіфікацыя — наступны крок у кіраванні краінай”, на мерапрыемства Лятучага універсітэта “Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага”. А праз месяц і 10 дзён ён жа раскрываў “Вікіпедыя і прамая дэмакратыя” на фестывалі "ARTES LIBERALES 2017: Эпоха рэвалюцый". Арганізатары абяцаюць поўны транскрыпт выступа. Як толькі ён будзе ў нашых руках, парадуем і нашых падпісчыкаў думкамі.

Міхаіл Волчак. Лекцыя "Вікіпедыя і прамая дэмакратыя". Фота з Artes Liberales, Алесі Серада

У сакавіку пачаўся набор валанцёраў у каманду падрыхтоўкі Вікілетніка. Пасля мы зрабілі зрабілі анонс для тых, хто хоча ўдзельнічаць, як можна падрыхтавацца да ўдзелу.

Са знешняй актыўнасці. Гэта ўдзел у канфэрэнцыі Вікімедыі 2017. Тут мы сабралі кучу ведаў і кантактаў для далейшага развіцця мясцовай супольнасці вікіпедыстаў. Справаздачы плануем выкладаць на нашых пляцоўках па тром накірункам: адукацыя, развіццё супольнасці і стратэгічнае планаванне. Самае галоўнае - мы паўдзельнічалі у стратэгічным планаванні на 15 год. Падобная амбіцыйная мэта пастаўлена Вікі-рухам упершыню, хіба можа параўнацца з Мэтамі устойлівага развіцця ААН, дзе была толькі спроба зрабіць планаванне “знізу-уверх”.

Сярод бягучай вікі-актынасці - гэта трохдзённы вікі-трэнінг для супольнасці Makeout, які мы яшчэ працягнем у гэту суботу.

Ну усё вы магчыма насыціліся вікіпадзеямі, пераходзім да іншых.

Лічбавая майстэрня

Лаканічна. Па гэтай тэме мы працягнулі ўжо прыйшоўшыя задачы ініцыятыў, пісалі ў блог, трохі піярылі на іншых пляцоўках, факусаваліся на сустрэчах каманды, дзе аналізавалі ўжо зробленае і планавалі дзейнасць на частку 2017-2018. 

Учора абдылася прэзентацыя Лічбавай Майстэрні у Парку высокіх тэхналогій Гародні.  Пакуль невялікі крокамі пашыраем нашу дзейнасць і пачалі марыць пра наладку сэрвера і перакладчыка на трасянку. Не саромцеся… хаця там дэдлайны ужо прайшлі, вы можаце прыкласці руку і галаву і быць часткай двіжа. Пішыце!

Лічбавая майстэрня мае асобную рассылку, на якую вы таксама можаце падпісацца

Смачная творчасць

Нарэшце мы завяршылі ўлёткі, буклеты і вось-вось павінна закончыцца стварэнне лэндзінга Creative Commons у Беларусі, пра якія распавядзем трохі пазней. На калі не бяжым то, паўзем, або ляжым у накірунку свадобных ведаў. Падымаемся і ідзем.

Нарэшце Анонсы

23 красавіка. 

Мерапрыемства для падрастаюшчых дызайнераў і грамадскіх актывістаў, якія ладзяць публічныя мепрыемствы. Вось што піша арганізатарка Святлана:

“Запрашаю вас на майстар-клас Geek Commit #1  ў Лічбавай Майстэрні, на якім я, кібер_дызайнерка Энтрапія, навучу вас рабіць афішу ў свабодных графічных прыладах Gimp, InkScape. Ён адбудзецца 23 красавіка, а 12.00 на базе Фаланстэра (вул. Захарава 77а, пам 2).” Удзельнічаць!

25 красавіка

Тут наша прэзентацыя дзейнасці філіяла Creative Commons у Беларусі на фестывалі Artes Liberales. Распавядаем, што мы рабілі напрацягу двух гадоў... вельмі лаканічна. І пасля канцэнтруемся на лекцыі, дзе разгледзім як прыватызацыя інтэлектуальных прадуктаў скарачае грамадзянскія правы. Якія механізмы можна выпрацаваць для таго, каб прадухіліць такое звужэнне. Чаму для гэтага недастаткова толькі юрыдычных захадаў.

Час пачатку: 19:00
Дзе: Галерэя Ў

27 красавіка

Працягнецца наша тэма Creative Commons у Нацыянальнай бібліятэцы. Пачатак 10:00 Пакуль усё сур’ёзненька апісана ў анонсе Нацыяналкі, але будзе цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і розныя іншыя важныя стэйк холдэры. Рэгіструйцеся!

29 красавіка

Гэта для нашых Віцебскіх фалавераў. На івэнце “Навука па-за сабой” гаварым пра вечнае - шыфраванне ў сеціве інтэрнэт. Зараз ідуць перамовы з магчымым працягам сэйшана ў крыпта парці. Сачыце за паблікамі Фаланстэра хутчэй за ўсё выкінім апдэйт бліжэй да самога мерапрыемства. 

6 траўня

І нарэшце апошні анонс. 6 траўня робім прэзентацыю абноўленай версіі “Дапаможніка раварыста 2.1” Дзе будзем глядзець фільмы, камунікаваць і даведаемся, як можна карыстацца кутком раварыста ў Фаланстэры. Усе спасылачкі пазней. 

Час: пачатак усяго 15:00
Месца: база Фаланстэра.

І на пасашок. Мы разумеюм што мы не вечныя і усё калісці перагараюць. ТАму пачалі аналізаваць свае біярэтмы ў у артыкуле “Колькі жыве валанцёр”. 

 

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.