"amicus Plato"

Баранавічы. Вікі-экспедыцыя і трохі рэфлексіі

суб, 10/22/2016 - 14:45

Каманда Фаланстэра пабывала ў Баранавічах 8-9 кастрычніка, дзе зладзіла двухдзённы трэнінг і вікішпацыр для навучэнцаў сярэдняй школы №17. Цэнтральная грамадская бібліятэка горада Баранавічы выступіла інфармацыйным і інфраструктурным партнёрам мерапрыемства, забяспечыўшы кантакт з мясцовай супольнасцю, неабходнае абсталяванне і крыніцы.

Якія артыкулы былі створаны або палепшаны падчас:

  1. Горад Баранавічы
  2. Востраў закаханых, Баранавічы
  3. Баранавіцкая швейная Фабрыка
  4. Стадыён “Дубава спорт”
  5. Плошча Леніна
  6. Парк Моладзі
  7. Царква Святога Аляксандра Неўскага
  8. Паравоз-помнік, Баранавічы
  9. Стадыён Лакаматыў
  10. СУ-27
  11. 61 знішчальная база

Першы раз была выпрабавана сістэма маніторынга актыўнасці ўдзельнікаў майстар-класа. Гэты сэрвіс зрабіў зручным маніторынг актыўнасцяў. Але пакуль было няшмат часу, каб пратэсціраваць усе магчымасці. Тэсціраванне працягнем.

Ніжэй прапануецца самааналіз: што можна палепшыць і змяніць у наступных вікі-экспедыцыях.

Асноўныя выклікі

Бракуе часу. Нават калі два дні гэта вельмі невялікі прамежак часу, каб распавесці самыя важныя пункты: пачынаючы ад асноў працы з разметкай, заканчваючы працай з супольнасцю.

Тэарэтычная частка для вучняў - не самая цікавая, але без яе практычная частка не можа эфектыўна быць выканана. Магчыма трэба распрацаваць методыкі выкладання Вікіпедыі менавіта для вучняў старэйшых класаў, бо ў інтэрнэце пакуль больш інфармацыі для студэнтаў ВНУ.

(не)Веданне мовы. Шмат вучняў проста не ведае беларускай мовы на ўзрозні камунікацый. Таму ўзнікае два бар’еры. Першы - гэта тлумачыць матэрыял і падтрымліваць размову. Другі - гэта пісаць тэксты. Вучні знайшлі выйсце, выкарыстоўваючы аўтаперакладчыкі, але гэта толькі вырашае першы бар’ер. Магчыма кааперавацца з выкладчыкамі беларускай мовы больш плотна наступным разам.

Невысокая камп’ютарная грамата ўдзельнікаў. Не выкарыстоўвацца гарачыя клавішы. Няма ніякай культуры фарматавання тэксту. Адсутнасць паштовых скрыняў. Вядома без гэтых навыкаў таксама можна, але вучні, якія іх маюць, паказваюць лепшы вынік і могуць факусавацца больш на вывучэнні вікі-тэхналогій.

Вядома, сюды адмыслова не ўкладаем адсутнасць ведаў па працы і афармленні крыніцаў (аналагічна працы з рэфератамі) і структуравання інфармацыі, і веданне базавай англійскай мовы. Але гэтыя пункты вельмі хутка схопліваюцца большасцю ўдзельнікаўі (праз падказкі і ўзаемадзеянне з нескладанымі інтэрфэйсамі вікіпляцовак), таму не займаюць шмат часу і мы можам факусавацца на тэхналогіі і супольнасці.

Якія мерапрыемствы можна рабіць падчас наступных вікі-экспедыцый?

Прапаноўваць выкладчыкам рабіць папярэднія сустрэчы, дзе вучні будуць абмяркоўваць 1) тэмы, якія цікава раскрыць 2) абмяркоўваць веды, якія могуць палепшыць вынік (камп’ютарная грамата, беларуская і англійская мовы, пошукавыя магчымасці, прынцыпы напісання рэфератаў, асабліва па часцы крыніц).

Неабходна сістэматызаваць налічэнне балаў з фокусам на асноўныя актыўнасці, таму што часам у вучняў узнікаюць праблемы з падлікам балаў калег. Магчыма абраць 5-7 самых галоўных крытэрыяў. У любым выпадку пры пірынгавай (вучняў адзін аднаго) праверцы павялічваецца камунікацыйны складнік удзельнікаў, што з’яўляецца адной з мэтаў мерапрыемства.

Вучыць пісаць ліды для артыкулаў. Як рабіць падсумаванні. Усёй сабранай інфармацыі.

Больш часу выдатковаўць на рэфлексію. Як у канцы першага дня (пасля вікіэкспедыцыі), так і ў канцы другога дня (па цяжкасцях). Больш структураваць час, асабліва ў канцавых блоках.

Перакладчыкі. Падабраць электронныя слоўнікі і пляцоўкі для перакладу. Матываваць на ручны пераклад або вычытку адзін аднаго тэкстаў, каб якасць перакладу паляпшалася.

Наогул, як паказвае практыка, найбольш каштоўнымі кантактамі з’яўляюцца кантакты перад і пасля экспедыцыяй. Таму ў фінальным блоку распавесці пра планы і магчымасці далейшага ўключэння у супольнасць, а таксама як можна падтрымліваць сувязь можа быць карысным усім.

Магчыма працаваць над паляпшэннем існуючых артыкулаў (фота, малюнкі, сканаванне, арфаграфія, аналіз стуртукры і крыніцаў). А таксама выкарыстоўваць ужо існуючыя спісы 1, спісы 2.

Падсумоўваючы. Вікі-экспедыцыі даюць добрыя нагоды для развіцця методык працы з вучнямі, а таксама паляпшэння іх на наступныя падарожжы. Таксама усе удзельнікі вікі-экспедыцыі могуць стаць кандыдатамі на Вікікэмп, якія мае адбыцца летам 2017 года.

 

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.