"docendo discimus"

Бюджэт удзелу. Навошта?

аўт, 07/30/2019 - 14:45

Пару месяцаў назад узнікла ідэя зрабіць кіраванне фінансамі у Фаланстэры больш размеркаваным і празрыстым. 

Пасля шэрагу ўнутраных кансультацый, я прапанаваў пачаць практыкаваць гэты падыход з ліпеня. І мы пачалі.

Што значыць “больш размеркаваным”? Гэта значыць, што права рабіць вытадкі а таксама адказнасць за траты і справаздачу кладзецца на плечы кола ўдзельнікаў Фаланстэра, карыстальнікаў бюджэта, а не аднаго чалавека.

Бюджэт удзелу - гэта назва ідэі. Чаму менавіта “удзелу”. Таму што чальцы Фаланстэра, маюць права больш свабодна траціць грошы арганізацыі і разумець, якія патрэбы ёсць, колькі яны каштуюць, і што кансультуючыся прыярытэтна трэба набыць. Пакуль скончыўся першы месяц і высновы рабіць ранавата. Але ўдзельнікі пачалі выкарыстоўваць сродкі для справаў і гэта добры сігнал.

Як функцыянуе Бюджэт

Напрыклад, я хачу набыць вады для базы.

  1. Ствараю картку, замаўляю ваду і бяру грошы для траты з бюджэта нікога не пытаючы. Рэшту вяртаю назад.
  2. Пасля атрымання чэка, фіксую яго фота на адмысловай дошцы анлайн і пазначаю, што набыта. Перамяшчаю ў Гатова.
  3. Рэальны чэк кладу ў адмысловую тэчку.

Усё ж напачатку мы пакінулі абмеркаванне выдаткаў з 2 чалавекамі анлайн (дакументавана) аднаразовай сумай больш за 50 рублёў. Гэта на наш погляд зменшыць спантанныя выдаткі, якія істотна скарачаюць магчымасці бюджэта.

Пілатаванне гэтага праекта працягнецца 12 месяцаў. Яго бюджэт - 1200 рублёў. Гэта значыць, што кожны месяц каманда зможа траціць 100 рублёў на развіццё прасторы Фаланстэра. 

Справаздачу будзем рабіць публічную кожны квартал і рабіць прамежкавыя рэфлексіі. Праз год (ліпень 2020) падвядзем вынікі, што змянілася ў нашай працы і наколькі мы павялічылі ўзровень самакіравання і самазабеспячэння супольнасці.

Што па выніку

Па выніку мы чакаем, што руцінныя выдаткі арганізацыі стануць больш празрыстымі. Гэта ў сваю чаргу павялічаць давер да нас, таксама камунікацыі ўнутры каманды па часцы траты сумесных сродкаў. Колькасць часу на справаздачу зменшыцца на аднаго чалавека. Каманда аптымізуе папяровую справу. 

Вядома, напрацягу года мы будзем паляпшаць схемы ўзаемадзяення. 

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.