"dictum - factum"

Гікі ў дапамогу клімату

сер, 07/26/2017 - 11:45

На гэтых мы завіталі на форум экалагічных арганізацый Беларусі. Сярод іншых тэмаў, важнае месца там займала неабходнасць супрацы паміж рознымі арганізацыямі і супольнасцямі. Міхаіл Волчак рабіў даклад пра тое, што прывяло актывіста далёкага да экалогіі на экалагічны форум

У гэтым допісе трохі прыадкрываем, што распавядалася, чым жа арганізацыя Фаланстэр можа быць карыснай для экалагічнага руху. Пройдземся па кожным з трох асноўных накірункаў арганізацыі і дапасуем іх да бягучых экалагічных выклікаў.

Вікі-тэхналогіі ў экалогіі

Першы накірунак Фаланстэра - гэта Вікіфікацыя. Вікітэхналогіі даюць магчымасць не проста спажываць інфармацыю, але актыўна яе дадаваць, змяняць, абмяркоўваць. Таму Вікіпедыя, глабальны валанцёрскі праект, можа быць добрым пачаткам, як для экалагічных навучаных курсаў, так і для уцягвання грамадскаскі ў сустварэнні экаведаў. Выкарыстоўваючы пашыраныя магчымасці, напрыклад, сістэмы фармарівання практычна арыентаваных курсаў або трэнінгаў, маніторынга паспавяльнасці ўдзельнікаў, можна сварыць публічную бібліятэку экалагічных ведаў.

Іншая магчымасць - гэта партнёрства з супольнасцю і ўдзел у конкурсах. Найбольш экалагічны конкурс Вікі Любіць Зямлю, заклікае ўдзельнікаў ствараць фота пра прыродныя помнікі ў розных намінацыях (напрыклад, лепшыя фота вобласці або непрыемныя адкрыцці). Такім чынам, можа быць прыцягнута больш шырокая грамадскасць да экалагічных праблем у розных рэгіёнах краіны. Важна адзначыць, што ў Вікіпедыі змяшчаюцца веды дастыныя да наступнага змянення і выкарыстання, таму любы ўклад сіл, як правіла акупаецца з поўніцы, саудзелам іншых суполак. Сетка. 

Большасць актыўных сябраў арганізацыі з’яўляюцца адначасова удзельнікамі вікі руху, таму мы можам пасадзейнічаць больш хуткаму кантакту, а таксама на стратэгічным узроўні экспертна дапамагчы, як тым ініцыятывам, якія зацікавяцца стала працаваць з вікітэхналогямі, гэтак і тым, каму патрэбны ўводныя практычныя заняткі. 

Лічбавая майстэрня для ўстойлівасці

Другі накірунак Фаланстэра - Лічбавая Майстэрня. Гэта месца, дзе айці-спецыялісты на валанцёрскіх пачатках дапамагаюць грамадкім ініцыятывам, арганізацыям, праектам ствараць, паляпшаць, разумець іх лічбавую інфраструктуру. Гэта можа быць стварэнне сайтаў, дызайнаў, фармулёўка тэхнічных задач, вывучэнне бяспечных камунікацый або авалоданне вэб-сэрвісамі для больш эфектыўнай працы ў камандзе. 

Што мы тут робім? Наша задача на сёння гэта пошук валанцёраў і злучэнне з ініцыятывамі, а таскама апрацоўка прыходзячых задач. Навошта гэта нам? Мы хочам сфарміраваць суполку ўзаемадапамогі айці-спецыялістаў і грамадскіх араганізацый, таму садзейнічаем іх больш плотнаму і устойліваму ўзаемадзеянню. Іншымі словамі, умацаванне супольнасцяў - частка місіі нашай арганізацыі. Хто ведае, магчыма, прыйшоўчы дапамагчы у адной задачы, айці-валанцёр захоча застацца ў камандзе экалагічнай арганізацыі і атрымае пілілю экалагічнага бачання света.

Свабодныя экалагічныя веды

І трэці накірунак - гэта смачная творчасць. Тут мы факусуемся на прасоўванні адкрытых ведаў у грамадстве праз распаўсюд прынцыпаў Creative Commons, якія садзейнічаюць фарміраванню больш адкрытых і ўключаных арганізацый з пункту гледжання іх кантэнта. Які кантэнт могуць ствараць экалагічныя арганізацыі? Перш за, ўсё гэта кантэнт на сваіх сайтах (тэксты, фота, артыкулы). Па-другое, арганізацыі ствараюць розныя дапаможнікі, інструкцыі, інфаграфікі, відэа. 

З аднаго боку, такія веды могуць распаўсюджвацца на ўмовах усе правы забаронены (абмежавальнае аўтарскае права дзейнічае па змоўчанні), з другога, арганізацыі могуць вызначыць, больш прымальныя стратэгіі ў дачыненні да свайго кантэнта, і шарыць, значыць, дзяліцца сваімі інтэлектуальнымі здабыткамі. 

У гэтым годзе падрыхтавалі дапаможнік, які складаецца з апісання пяці крокаў,  як пачаць распаўсюджваць свой кантэнт на больш гарманічных для супольнасці ўмовах, пашыраючы лічбавы грамадскі набытак (даброты). 

Гэтыя буклеты знаходзяцца ў свабодным доступе і могуць быць выкарыстаны ўжо зараз. 

Чым тут можа дапамагчы Фаланстэр? Па-першае, мы гатовы правесці майстар-класы і трэнінгі па таму, як разумець, і як прымяняць ліцэнзіі Creative Commons. Па-другое, мы гатовы доўгатэрмінова падтрымліваць арганізацыю, якая вырашыць адаптоўваць свой кантэнт палітыку ў рэчышчы адкрытага доступу.

Як мы шарым свой рэсурс?

Вядома, у партнёрстве мы прытрымліваемся прынцыпаў. Найперш, мы шукаем праекты арыентаваныя па пабудову супольнасцяў. Далей мы глядзім на гатоўнасць  быць адкрытымі, як для ўдзелу грамадства, так і для партнёрства з іншымі арганізацыямі.

Перад пачаткам супрацы мы вядзем размовы і пасля складаем дарожную карту. Калі задачу вырашае браць сяброўская супольнасць мы, пры патрэбе, фасілітуем працэс. Іншымі словамі, нам важна самім быць адкрытымі і стымуляваць партнёраў на тое ж. Гэта двух баковая з’ява.

Чаму мы гэта робім?

З аднаго боку, гістарычна склалася, што мы, каманда Фаланстэра, адносім сябе да лічбавых, сацыяльных гікаў. І місія каманды накіравана на садзейнічанне перацяканню патэнцыяла айці ў грамадства для вырашэння розных праблем. 

З другога боку, на наш погляд, адкрытасць паміж арганізацыямі і ініцыятывамі дае магчымасць найбольш поўна і ўзаемна абазначыць ключавыя праблемы, знайсці найбольш устойлівае рашэнне, абагаціць ведамі і павялічыць прадуктыўнасць працы па сваіх накірунках. 

Менавіта ўстойлівасці мы самі шукаем і лічым, што яна заключаецца ў партнёрстве за агульныя даброты, як лічбавыя, так і экалагічныя.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.