"omnia vincit"

Ліпеньскі дайджэст навінаў або, што значыць Гік-лаўка

пят, 07/28/2017 - 13:00

З ліпеня мы распачынаем рабіць штомесяцовыя дайджэсты навінаў, якія даксама будуць адбывацца ў нашай рассылцы. Пачынаеем апісваць навіны і абвесткі ліпеня, умоўна падзеліўшы іх на тое, што было, і што будзе.

Што зрабілі

Вікіфікацыя

17 ліпеня мы завяршылі амаль тыднёвы Вікілетнік. Рыхтавалі яго талакой: і вікіпедысты, і актывісты Фаланстэра, якія з’яўляюцца вікіпедыстамі. Гэта быў сапраўдны вышкал, дзе ўдзельнікі кампенсоўвалі папярэдні тэмп слімака тэхнічнымі і гуманітарнымі ведамі, неабходнымі для наступнага кроку развіцця супольнасці.

Гікі зямлі

22 ліпеня мы наведалі Форум экалагічных аргынізацый і трохі прыглядзеліся да тамтэйшай публікі. Та у нас быў выступ і мы зрабілі прапанову, якая тычылася шарынгу нашы рэсурсаў для ўзмацнення экалагічнага руху. Іншымі словамі, гікі з Фаланстэра гатовы да большай кааперацыі дзеля захавання клімату і чыстай прыроды. Таксама будзем вучыцца.

Творчыя суполкі

Яшчэ вясной мы падрыхтавалі серыю буклетаў, па якім блогеры, некамерцыйныя арганізацыі, могуць пачаць прымяняць прынцыпы Creative Commons на практыцы. Зараз мы гатовы абраць 5 пілотных праектаў (сайтаў, арганізацый, парталаў), якія хочуць стаць больш адкрытымі і пракурыраваць улучэнне такіх зменаў. Ужо можна падаваць заяўкі.

Заяві сваю арганізацыю

Што будзе

Гік Лаўка

Для таго, каб Фаланстэр меў больш сродкаў для дзейнасці, мы ствараем Гік-Лаўку. У лаўцы кожны зможа набыць розныя нішцякі і тым самым падтрымаць дзейнасць Фаланстэра. Усе падрабязнасці ў бліжэйшы месяц, а пакуль мы раім падпісацца на адмысловую рассылку і такім чынам быць у курсе ўсіх абнаўленняў.

Каманда Фаланстэра

5 жніўня мы плануем сабрацца для стварэння агульнай гісторыі Фаланстэра, выкарытоўваючы методыкі сторытэлінга, сторы майнінга і бордынга. Іншымі словамі, назрэў час, каб сінхранізаваць, што Фаланстэр значыць для кожнага ўдзельніка і закласці будучы накірунак. Такім чынам, каманда распачынае стратэгічнае планаванне на 2018-2019 гады, якое мы плануем завяршыць напрацягу верасня-лістапада гэтага года.

Яшчэ анонсы...

  • 1 жніўня каманда Фаланстэра будзе пракачвацца па тэме працы са СМІ, напісання анонсаў і рэлізаў. Трэнінг будзе весьці Таццянна Жарнасек, журналістка і піяршчыца. 
  • 12 жніўня мы роварах адпраўляемся на Адукацыйны фестываль, дзе будзем распавядаць пра культуру шарынга і наводзіць масты.

Да усіх падзеяў можна далучыцца да каманды Фаланстэра, папярэдне напісаўшы на нашу скрыню: falanster.by@gmail.com

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.