"ad fontes"

Перадавай энергію! Нашы планы 2017

пан, 01/23/2017 - 17:45

Перад тым як прыступім да расповяду пра тое, што каманда Фаланстэра збіраецца рабіць, растлумачым навошта.

  • Па-першае, мы хочам, каб патэнцыйныя партнёры разумелі, па якіх пытаннях з намі лепей размаўляць.
  • Па-другое, мы хочам прадэманстраваць нашым прыхільнікам, што нам важна празрыстаць у нашай дзейнасці і да пэўнага ўзроўню прадказальнасць.
  • Па-трэцяе, мы хочам паказаць патэнцыйным ахвярадаўцам, на што яны могуць укладаць грошы. Вось гэтыя тры простыя задачы стаяць перад шарынгам планаў.

Пяройдзем да планаў...

Пачнем з Лічбавай Майстэрні.

Мы запланавалі шэраг мерапрыемстваў, якія будуць бачны для прэссы і жадаючых да нас далучыцца.

Па-першае, гэта БутКэмпы. Першы абудзецца ў лютым, другі ў жніўні. Мэта мерапрыемстваў: знаёмства валанцёраў і ініцыятыў, удакладненне задач, дапамога з фармулёўкай і дапамога парадамі, як найлепей вырашыць задачы. Гэтыя афлайн мерапрыемствы закліканы зменшыць нашу пасярэдніцкую функцыю і адначасова даць больш магчымасцяў валанцёрам абіраць задачы, а ініцыятывам паказваць сваю гатоўнасць сур’ёзна вырашаць іх.

Другое, пачынанне, мы нарэшце запусцім “Айці-валанцёра“ (вясна). Гэта анлайн-пляцоўка, якая аўтаматызуе працу з ініцыятывамі і валанцёрамі. Ужо назбіралася шэраг і задач і валанцёраў, і наша пасярэдніцтва можа запавольваць іх узаемадзейнне. Пляцоўка ж будзе заклікана гэтыя камунікацыі паскорыць. Вядома, мы пакінем за сабой магчымасць дапамагаць найбольш матываваным праектам.

Трэцяе, гэта запуск гік хостынга. Мы даўно марым зрабіць хостынг, дзе самі валанцёры і арганізацыі змогуць тэсціраваць свае праекты. Вядома, шмат будзе залежыць ад рэсурсаў, якія мы зможам сабраць, але ідэальны старт - гэта лета 2017.

Таксама мы будзем удзяляць шмат часу распрацоўцы модуля данэйта для сайтаў некамерцыйных арганізацый і запрашаць валанцёраў з-за МКАДу мяняцца досведам. Дэталі па гэтым накірункам будуць трохі пазней.

Пераходзім да Вікіфікацыі.

Хаця мы пісалі, што збавім абароты. Але справу будзем трымаць на годным узроўні. Самае цэнтральнае мерапрыемства - гэта Вікі-Летнік’2017. Гэта мерыпрыемства аб’яднае самых актыўных новых і абазнаных вікіпедыстаў напрацягу 7-10 дзён. Мы хочам, каб адбылося знаёмства ў рэале тых, хто ўзбагачае Вікіпедыю ўжо гадамі і тых, хто толькі пачаў. Вядома нам важна, каб узмацнілася самакіраванне Вікі-супольнасці пасля гэтага мерапрыемства. Падзея адбудзецца ў ліпені, але падрыхтоўка ўжо пачынаецца.

Другі накірунак у Вікіфікацыі -  гэта працяг вікі-лекцый, якія будуць вельмі інтэнсіўна адбывацца ў студзені і лютым. Пасля іх колькасць трохі спадзе, але мы будзем пры гатоўнасці супольнасцяў або грамадскіх арганізацый даводзіць ім веды па вікі-тэхналогіях.

Вядома, мы гатовы будзем дзяліцца нашым арганізацыйным досведам і перадаваць яго пачынаючым вікі-лідэрам у наступных наікрунках: адукацыя, трэнінгі супольнасцям, арганізацыя мерапрыемстваў.

І самы тэхнічны, але не менш цікавы накірунак, - гэта развіццё вікі-ботаў. Ён будзе заключацца ў максімальнай аўтаматызацыі працэсаў узаемадзеяння ў вікі-супольнасці. Для таго, каб засталося больш часу для арганізацыйнай дзейнасці і рэфлексіі.

Безумоўна, мы працягнем удзел ў міжнародных мерапрыемствах для паляпшэння пазіцыянавання Фаланстэра сярод супольнасці Вікімедыі і развіцця рэсурснага патэнцыяла.

Нарэшце “Смачная творчасць”...

Гэта, уласна, дзейнасць філіяла Творчых Суполак (Creative Commons) у Беларусі. Асноўная мэта - гэта стварэнне рэйтынга адкрытых і закрытых арганізацый, і сертыфікацыя тых арганізацый, якія пажадаюць адпавядаць крытэрам адкрытасці.

З чаго мы пачнем? Ужо гэтай вясной мы правядем прэзентацыю дапаможнікаў, якія дапамогуць арганізацыям зрабіць крок да большай адкрытасці і пералічым крытэрыі гэтай адкрытасці. Пасля пачнем рупную працу па стварэнню сертыфікацыйнага цэнтра (восень, 2017). Уласна, гэта двіжуха па абмеркаванню каштоўнасцяў сярод арганізацый і ініцыятыў, якую мы хочам распачаць.


Падсумуем

Як вы заўважылі, з аднаго боку нашы накірункі ў шмат чым будуць накіраваны на ўзмацненне менавіта грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Гэта не проста так. На наш погляд, узмацненне інфрастуктуры грамадскіх арганізацый узмацніць іх уплыў на жыццё грамадства. З другога боку, мы будзем працаваць з прадстаўнікамі супольнасцяў наўпрост, бо нам важна павялічваць колькасць гарызантальных сувязяў, па-за мяжой прафессіянальнай супольнасці НДАшнікаў.

Вядома, мы як актывісты не можам не займацца таксама тым, што нам можа спадабацца напрацягу года. Кропкавымі праектамі могуць быць “Роварны куток”, разам з “Дапаможнікам раварыста”, увага электроннаму ўдзелу праз арганізацыю хакатонаў, развіццё ўнутраных праектаў Фаланстэра і яго фінансавання. Магчыма, удзялім больш сілаў валанцёрскаму абмену і павелічэнню магчымасяцяў “Актавай залі”.

І напрыканцы. Як жа будзем вымяраць вынік напачатку наступнага году? Ёсць, канешне, горы колькасных паказчыкаў. Яны, як правіла, нас цікавяць не так шмат як якасныя, бо іх мы выконваем і перавыконваем. Сярод якасных, мы хочам, каб адбыліся змены ўнутры каманды Фаланстэра: каманда пашырылася сацыяльнімі гікамі і нашы сацыятэхнічныя веды ўзраслі.  

Таксама мы хочам паўздзейнічаць на супольнасці, з якімі будзем мець справу праз перадачу нашай энэргіі, адкрытых падыходаў і сучасных ведаў. Таму гэты год мы будзем выходзіць і ўваходзіць у матрыцу, пазнаваць сістэму, адваёўваць прастору для творчасці, захоўваць у гэтым пастаянства. Так. Перадаваць энергію.

Тэгі: 
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.