"nota bene"

Права на вела

пан, 06/10/2013 - 02:00

Прэзентацыя "Дапаможніка рававыста", брашуры са зборам неабходных правілаў і карысных парад раварыстам, адбылася 8 чэрвеня ў Мінску.

Падзея была ўмоўна падзелена на дзве часткі. Па загаддзя прадуманаму плану раварысты - розныя па ўзросту, хто ў шлемах і пальчатках і ў поўнай велаэкіпіроўцы, а хто - нават без шчыткоў - сабраліся ў парку Горкага каля “Казачнага замка”, аб'яднанныя цікаўнасцю і інтарэсам.



Паехалі! Пакатушка для разагравання праходзіла цалкам па правілах дарожнага руху: спешваліся на скрыжаваннях, прапускалі матуль з калыскамі, аб'язджалі дзяцей і дарослых. Абураныя пешаходы крычалі: "Тут вам не веладарожка!" Але калі фанатаў ровара такое спыняла?!

Маршрут, які мог быць пераадолены ў 10 хвілін, расцягнуўся на паўгадзіны, бо ў свеце аўтамабіляў і пешаходаў Мінска няма пакуль вызначанага месца для ровара. На гэтую праблему звярталі ўвагу арганізатары пакатушкі. А таксама на праблемы няведання нават дасведчанымі раварыстамі сваіх правоў і абавязкаў на праезнай частцы, тратуарах і пешаходных дарожках.



Удзельнікі падзялялі адзіны рух, адну дарогу, адны і тыя ж светлафоры. Прабег аб'ядноўваў усіх разам у адну магутную веласілу, надаваў станоўчы зарад. Прыехалі на фінішную кропку і рушылі далей - на месца прэзентацыі. Няўстойлівае надвор'е не давала раслабіцца: дождж ужо пачынаў церусіць.



Фаланстэр прэзентаваў брашуру і ўзнімаў велапраблемы пазітыўным прыкладам актыўных дзеянняў.

Каардынатар клуба Феміда Фалантэра Марына агучыла асноўныя моманты і мэты мерапрыемства: “Два месяцы мы працавалі над стварэннем "Дапаможніка раварыста". Мы паспрабавалі сабраць ўсё неабходнае ў брашуры: вытрымкі з ПДР, дагляд за роварам, карысныя парады і інш. Дапаможнік - гэта першы крок на шляху станаўлення ровара неад'емнай часткай дарожнага руху".



Урачыстае ўручэнне брашур "Дапаможнік раварыста" адбылося з летнім ліўнем і дзвюма вясёлкамі каля веладарожкі недалёка ад Парку імя 40-годдзя кастрычніка. Кожны атрымаў экземпляр ведаў і магчымаць дзяліцца сваімі ў гэтым праекце. Моцны лівень падбадзёрваў і паслужыў нагодай пасумаўляцца даўжэй, знайсці новыя пазітыўныя кантакты пад нацягнутым на дрэве тэнтам.



“Дапаможнік” - гэта толькі пачатак канцэнтравання ўвагі на актуальных велапытаннях для дальнейшага іх вырашэння ў краіне. Правілы - не вечныя, тым больш правіла дарожнага руху!
Раварыст, дарога - твая! І табе неабходна гэта ведаць.

Далучайцеся і дапаўняце wiki велапраблемамі, якія вас тубруюць. а таксама ідэямі, думкамі і прапановамі.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.