"ex libris"

Развіццё беларускай Вікіпедыі [апытанне]

чцв, 11/13/2014 - 23:00

Сёння на Урбаністычным Фестывалі распачалі кампанію па Вікіфікацыі гарадскога асяроддзя і ўжо дадалі артыкул пра Асмалоўку ў беларускую Вікіпедыю.
Гэта толькі пачатак, бо артыкулаў пра выбітныя беларускія з'явы, месцы, падзеі, людей не шмат, ці яны невялікія.

Для таго, каб беларуская Вікіпедыя стала больш разнастайнай і дынамічнай, Фаланcтэр распачаў апытанне сярод інтэрнэт-карыстальнікаў - як зрабіць Беларускую Вікіпедыю больш ужывальнай? Гэта дазволіць вызначыць кола накірункаў, у якіх магчыма якасна развіваць Вікі-актыўнасць напрацягу наступнага году.

Даследчыкі з Фаланстэра прапаноўваюць кожнаму, хто хоць раз звяртаўся да любой Вікіпедыі, узяць удзел і адказаць на некалькі пытанняў. Само даследванне адбываецца рознымі шляхамі. Мы сустракаемся і сумаўляемся з зацікаўленымі супольнасцямі, а там дзе няма магчымасці, выкарыстоўваем анкету. Вынікі даследвання з'явяцца ў студзені ў адкрытым доступе.

У працэсе Вікіфікацыі

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.