"qui pro quo"

Што такое ЕВС для Фаланстэра і для валанцёраў

аўт, 11/29/2016 - 13:15

19 кастрычніка Фаланстэр атрымаў акрэдытацыю Валанцёрскай Еўрапейскай Службы і праграмы Эразмус+.

Што гэта значыць для нашай дзейнасці?

Перш за усё зараз мы можам запрашаць валанцёраў з Еўрапейскіх краін і адпраўляць беларускіх у Еўропу. Гэта значыць, што мы павялічым абмен паміж гікамі Беларусі і астатняй Еўропай. З другога боку, мы наладзім больш устойлівую сувязь з арганізацыямі, падобнымі да нашай, з іншых краін.

На сёння мы можам прымаць 2 валанцёры, што вельмі адэкватна памеру Фаланстэра, і адпраўляць любую пажаданую намі колькасць.

Як мы працуем у гэтым накірунку?

Прымаем:

  • Перш за усё мы знаходзім арганізацыі з іншых краін, якія займаюцца лічбавымі тэхналогіямі і грамадствам і наладжваем сувязь.
  • Калі наша бачанне супадае, робім запыты, якія валанцёры патрэбны нам.
  • Калі арганізацыя знаходзіць валанцёра, які адпавядае нашым крэтэрам, мы пачынаем перамовы з кандыдатам(і).
  • Паралёльна ў нас маецца або распрацоўваецца праграма пад канкэртнага валанцёра.

Адпраўляем валанцёра вельмі падобным чынам, але для таго, каб кандыдат з Беларусі змог паехаць на ЕВС, ён павінен прайсці валанцёрства (практыку або стажыроўку) ў Фаланстэры, па выніку якой мы робім заключэнне, што кандыдат адпавядае крытэрам, па якіх мы можам яго/яе адправіць ад Фаланстэра. Акрэдытацыя ЕВС для Фаланстэра працягнецца мінімум да канца 2019 года, таму за гэты час мы плануем актыўна карыстацца магчымасцямі валанцёрскага абмену. Падрабязней чытайце на старонцы праекта Фаланстэр - ЕВС.

П.С. Аўтар фота - Джэк Дзялано (Jack Delano), Грамадскі набытак.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.