"ex libris"

Скінемся на будучыню беларускай Вікіпедыі: распачынаем збор сродкаў на Дапаможнік Вікіпедыста

аўт, 08/18/2015 - 12:45

Фаланстэр распачынае кампанію па зборы сродкаў для праекта “Вікі-дапаможнік” на Талакошце з 18-га жніўня. Праект накіраваны на развіццё беларускай Вікіпедыі і пашырэнне ведаў на беларускай мове.

“Сёння шмат беларусаў з’яўляюцца карыстальнікамі Вікіпедыі, але не ведаюць, што можна змяняць яе змест, ці баяцца гэта рабіць. Брашура раскрые не толькі, як рэдагаваць Вікіпедыю, але і як далучыцца да вікі-супольнасці,” - распавядаюць арганізатары.

Мы ладзім праект талакой і запрашаем усіх ахвотных дапамагчы не толькі сваімі сіламі, але і сваімі грашыма. 18 жніўня распачынаецца кампанія па зборы сродкаў на Талакошце, якая будзе доўжыцца месяц. Плануецца сабраць 5 млн. бел. руб., якія пойдуць на друк брашуры і падзякі.

Замовіць брашуру можна на сайце Талакошта.
Першым 10 чалавекам, якія кінуць грошы касмічная Вікі-дзяўчына прывязе (прынясе) брушуру асабіста!

Замовіць брашуру

Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com

Падрабязней пра праект Вікі-дапаможнік чытать тут.

Інтра відэа распавядае, чаму мы вырашылі ладзіць гэты праект, як можна далучыцца і іншае.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.