"docendo discimus"

Справаздача дзейнасці за 2016 год. Колькі балаў мы набралі

сер, 01/11/2017 - 18:00

Вікіфікацыя - 200%

Пачнем з Вікіфікацыі. Гэты накірунак мы выканалі нават больш, чым планавалі. Наведалі з майстар-класамі і экспедыцыямі 8 гарадоў - ад Ходасаў і Крулеўшчыны да Лондана. Распаўсюджвалі дапаможнік і веды. Ладзілі курсы і лекцыі ва ўніверсітэтах. Іншымі словамі, актыўна прасоўвалі вікі-тэхналогіі ў масы.

Наколькі гэта эфектыўна? Як мінімум 2 публікацыі ў раённых газетах, узаемадзейнне з курсамі беларускай мовы МоваНанова, дзяржаўнымі ўстановамі (школы, бібліятэкі), міжнарожнай вікі-супольнасцю. Дадалі дзясяткі новых артыкулаў і прыцягнулі навічкоў у вікі-супольнасць.

У Вікіфікацыі можна выдзеліць тры накірункі:

  • Вікі-адукацыя. Гэта узаемедзенне з установамі фармальнай і нефармальнай адукацыі.
  • Вікі-экспедыцыі. Гэта падарожжы ў невялікія гарады і мястэчкі і розныя вулічныя і гік актыўнасці з мясцовай супольнасцю.
  • Вікі-лекцыі. Гэта традыцыйны фармат. 1-1,5 гадзіны лекцый для розных аўдыторый.

Іншымі словамі па прадуктыўнасці гэта накірунак - 200%. Што ў наступным? Запуск супольнасці?


 

Кінабункер 4.0 - 105%

З зімы 2016 года распачаўся 4 сезон Кінабункера (аднаго з нашых першых праектаў). Тут адбылося 14 сустрэч, дзве з якіх былі прысвечаны ўтопіям. На кінапраглядах рэфлексавалася кіберпанкаўская этыка ў лічбавым свеце. Мы ўжо друкавалі больш падрабязную справаздачу на сайце. Увогуле, гэты наірунак зроблены на 105%.
 

Валанцёрства - 50%

Зараз пяройдзем да меньш выніковых накірункаў. Валанцёрства. Па валанцёрству мы нарэшце атрымалі акрэдытацыю ЕВС. Гэта дае 40% к запланаванаму. Але так і не распачалі валанцёрскія праграмы. Канешне, у нас праходзяць практыку і стажыруюцца, але сістэмнай працы не адбылося. Ну яшчэ 10% дае тое, што мы задумаліся пра сістэмную працу ў гэтым накірунку і пачалі разгортваць інфраструктуруНу, у сумме мы дажалі 50%. Выснова: ёсць куды развівацца.
 

Кухня Фаланстэра - 61%

Гэты накірунак задумваўся як інфармаванне супольнасці Фаланстэра і сімпатызуючых пра справы каманды і ў камандзе. За год выйшла 17 выпускаў. Гэта добрая прадуктыўнасць. Сярэдняя колькасць праглядаў 50, колькасць падпісчыкаў канала 14. Канешне кожны падкасцер марыць пра мільёны праглядаў і тышчы каментароў. Таму робім 61% прадуктыўнасць гэтага накірунку.


 

Смачная Творчасць - 70%

Кожны, хто сочыць за дзейнасцю Фаланстэра, ведае пра гэты накірунак, які яшчэ называўся Свабодныя веды. Іншымі словамі, гэта філіял Creative Commons, які развіваецца з пераменным поспехам з 2013 года. Напрыклад, яго дзейнасць у 13-14 годзе зашкалівала, але ў 2015 зрабілі паузу для пераасэнсавання.

У 2016 годзе мы змаглі арганізаваць сустрэчу з украінскімі калегамі, дзе сканцэнтраваліся на стварэнні гайдаў для блогераў і некамерцыйных арганізацый па кантэнт палітыцы на сайтах. Яшчэ атрымалася паўдзельнічаць у сустрэчу еўрапейскіх філіялаў, дзе мы награблі горы сучасных ведаў. Па-харошаму, чаканняў у нас вялікіх ад гэтага накірунка не было, таму даем сабе 70%.


Фота Максіма Наўмка. СС BY-SA.
 

Лічбавая Майстэрня - 37%

Нарэшце, самы лілеемы накірунак - Лічбавая Майстэрня. Каля паловы гады мы патрацілі на тое, каб прапланаваць гэты накірунак. Але, то каманда не складвалася, то нас уводзіла ў Вікіфікацыю і іншыя роварныя куткі. Але але але … Атрымалася! Таму пройдземся па таму, што атрымалася.

Па-першае, мы запусцілі абвестку і па грамадскім арганізацыям, набраўшы каля 40 заявак на дапамогу, і па айці-валанцёрам, анкетаў з якіх сабралося больш за 30. Па-другое, атрымалася пракансультаваць больш за дзесятак ініцыятыў, пагутарыць з дзесяткамі валанцёраў. Ёсць і невялікія завершаныя справы. Па-трэцяе, самі айці-валанцёры паднялі лэндзінг і сочаць за ім. Па-чацвертае, мы зрабілі мабыць з дзясятак прэзентацый на розных мерапрыемствах. Карацей, працавалі добра.

Але што ж не так? Перш за ўсё, складанасць у пашырэнні каманды. Асабліва гэта цяжка, бо каманда будуецца на валанцёрсікх пачатках. Ну, не будзем плакацца, а працягнем. Другі фэйл - гэта не правядзенне конкурса сярод айці-валанцёраў пад кодавай назвай - “Лічбавы марафон”. І незапуск гік-хостынга. Вядома, што гэтыя пункты можна выканаць і ў наступным годзе, але ўрок відавочны: лепей план дзяліць на два… Таму выстаўляем Майстэрне - 37% з запланаванага. Гэта больш за траціну і добрая нагода пераасэнсаваць, як планаванне так і рэалізацыю на гэты год.


 

Зараз трохі накірункаў, якія асабліва не сталі заўважнымі, але былі выкананы на пэўны адсотак.

Капэкс - Клуб перакладчыкаў-параноікаў.

Прайшло 9 сустрэч, у тым ліку сустрэч з запрашэннем гасцей і сумесна з іншымі арганізацыямі. Але пасля праект не набраў абароты, як чакалася, і ўлетку спыніўся. Мы не планавалі гэту актыўнасць, таму яня застаецца па-за рэйтынгам.

Зараз апошнія “храмыя вуткі”. Пачнем з Актавай залы. Мы асабаліва не трацілі сілы на прыцягненне новых іініцыятыў у “Актавую залу”. Перабіваліся сумесным шарынгам з Адукацыяй інфа, але пад канец года мы вырашылі пераглядзець і гэтыя адносіны. Актавай зале ставім - 20%.

Што па тэхкластэру. Тут былі вымяральнікі. Атрымліваецца, што апгрэйд сайта Фаланстэра і CRM не адбыўся па суб’ектыўным і аб’ектыўным прычынам, у тым ліку запуск нашага сервера, дагэтуль у планах. Таму перасоўваем гэты багаж на 2017 і ставім рэкордна нізкі бал 19%.

Падсумуем. (19+20+37+70+61+50+105+200) / 8 = 70,25% наша прадуктыўнасць за год.
 

Гік каміт

Звернемся да ідэалагічнай частцы. У гэтым годзе выйшаў маніфэст “Гік каміт”, дзе мы замацавалі ідэальны вобраз - партрэт сацыяльнага гіка. Гэта адзін з важных момантаў для далейшага канструявання ідэнтычнасці каманды Фаланстэра.

Чым мы адрозніваемся ад іншых? Якія нашы каштоўнасці? Што нас аб’ядноўвае з адзінадумцамі? Якія нашы шаблоны паводзінаў? Чаму мы імкнемнся менавіта да гэтых мэтаў? Як мы будзем пазіцыяноўваць сабе? Так, гэтыя пытанні мы працягнем вырашаць і ў 2017 годзе.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.