"prima causa"

Сторытэлінг Фаланстэра. Частка 2

аўт, 08/22/2017 - 14:15

У першай часцы мы пісалі пра бачанне гісторыі, цяперашняга часу і будучага Фаланстэра. Гэтыя тэхнікі сторытэлінга дазволілі атрымаць індывідуальнае бачанне калектыва і, тым самым, адчуць глебу для наступнага складання агульнага наратыва Фаланстэра. 

У гэтай часцы мы сканцэнтруемся на аналізе і прыярытызацыі арганізацыйных: каштоўнасцяў, архетыпаў, асаблівасцяў, праз індывідуальнае бачанне кожнага. Якія ў сукупнасці ствараюць ідэнтычнасць нашай суполкі, а таксама даюць моцны механізм для прыняцця больш узважаных рашэнняў і празрыстасці каманднай супрацы. 

Дасягненні, фэйлы і нашы асаблівасці

Дасягненні і паразы

У спрошчанай даволі энергічнай форме мы ўзгадалі найбольшыя поспехі і фэйлы. 

Што вызначылі ўдзельнікі ў найбольшыя (!) дасягненні: Вікі-накірунак (у тым ліку Вікі-летнік), наяўнасць свайго памяшкання, змена заканадаўства адкрытых ліцэнзій (Creative Commons), унікальны кантэнт і досвед, існуе да гэтага часу (з 2010), выйшаў на міжнародныя камунікацыі. 

Да найбольшых (!) фэйлаў аднеслі: прыцягненне новых людзей (малавата), малы інфармацыйны выбух (слабае прасоўванне дзейнасці), няўменне працаваць у камандзе, малыя нефармальныя камунікацыі (занадта шмат праектных), рэзкія змены і звужванне дзейнасці.

Найбольш (!) супярэчлівай тэмай стаў пірацкі накірунак, які некаторыя палічылі найбольшым дасягненнем, а некаторыя найбольшым правалам. 

Выснова. Пытанне ставілася пра “найбольшыя” - самы значыныя моманты, каб удзельнікі маглі сканцэнтраваць думкі. Вядома часу на абдумванне было 5 хвілін. Але гэта паказала, што захоўваецца ў хуткай памяці. Можна сказаць, гэта больш эмацыйнае ўспрыманне дзейнасці, якія канешне могуць супадаць з рэальнымі дасягненнямі. Такім чынам, удзельнікам варта ў будучым гаварыць пра дасягненні і правалы каманды часцей і больш.

Асаблівасці

Гэты блок быў важны, каб кожны выказаў сваё бачанне таго, што на іх погляд найбольш характэрна для Фаланстэра, сярод пералічанага: рознабаковая дзейнасць (няма стагнацыі), асабістыя каштоўнасці для каманды, самабытнасць, унікальныя і складаныя тэмы, існуе-існуе (няма хвалявай актыўнасці), айцітэматыка, няма іерархічнай сістэмы, дапамагаюць іншым арганізацыям, несур’ёзна-сур’ёзна, незалежнасць, налёт аўтарытарнасці, лабіраванне опэнсорса, шыфрапанкі, цвярозасць.

Некаторыя з пералічаных вышэй асаблівасцяў перасякаліся: опэн сорс, рознабаковасць, устойлівая актыўнасць. Некаторыя ўвайшлі ў супярэчнасць, напрыклад: адсутнасць іерархіі і налёт аўтарытарызма. Шэраг іншых: самабытнасць, унікальнасць і незалежнасць, можна аб’яднасць у кластэр. Але гэтыя вызначэнні патрабуюць дэтальных адказаў і большай распрацоўкі. У чым гэта самая “самабытнасць” заключаецца?

Архетыпы і каштоўнасці

Хаця ва ўсіх папярэдніх блоках мы краналіся, і архетыпаў, і каштонасцяў. У гэтым мы пералічым найбольш папулярных сярод удзельнікаў сустрэчы. Выкарыстоўвалася класіфікацыя прапанаваная ў кнізе Дэвіда Хатчанса “9 тэхнік сторытэлінга” (2015).

Найбольшую папулярнасць набралі (кожны з удзельнікаў мог абраць тры):

  1. Шукальнік (5 галасоў)
  2. Чараўнік (4 галасы)
  3. Прарок (3 галасы)
  4. Творца (1 голас)
  5. Герой (3 галасы)
  6. Настаўнік (3 голасы)
  7. Разказчык (1 голас)
  8. Бунтар (3 галасы)

Такім чынам, найбольш галасоў набралі шукальнік і чараўнік. Звернемся да іх апісанняў. Першы - Шукальнік даследуе новыя міры, неразведанныя шляхі і свежыя ўраджанні. Вядзе за сабой іншых праз цяжкасці вялікага свету. Падтрымлівае веру і міссію, калі шлях становіцца асбліва небяспечным. Прадчувае сустрэчу з драконам як неабходную частку падарожжа. Бачыць у сутыкненні з драконам магчымасць роста. Адрынае грамадства. Аддзяляецца ад племя. Жыве самотнікам. Не церпіць сум і застой.

Другі - Чараўнік. Для яго важна навучыцца кіраваць законамі нябачнага сусвету, каб тварыць цуды. Умешваецца ў нашу паўсядзенную рэальнасць сваямі надзвычайными інструментнамі, якія дазваляюць нам больш зрабіць і самім стаць больш. Атрымлівае перамогу з дапамогай дзівосных заклінанняў. Можа адчыніць скрыню Пандоры і выклікаць непажаданыя наступствы. 

На трэцяе месца трапілі: прарок, герой, настаўнік і бунтар. Гэтыя архетыпы можна таксама прачытаць у кнізе Хатчынса (2015) або па спасылцы

Таксама важна пазначыць каго зусім не абралі ўдзельнікі: правіцель, любоўнік, жартаўнік, прастак, геній, апякун, кампан’ён і абывацель.

Каштоўнасці

Кожны архетып вельмі плотна кранаецца каштоўнасцяў. Ніжэй спіс, які мы склалі мазгавым штурмам, а пасля базуючыся на індывідуальным успрыманні кожным (без  амберкавання) кожны, удзельнік маючы чатыры галасы пазначыў найбольш блізкія яму:

  1. Супольная праца ў рэале (5 галасоў)
  2. Адказнасць (1 голас)
  3. Адчыненасці (2 галасы)
  4. Прынцып дзеякратыі (1 голас)
  5. Інавацыйнасць/тэхналагічнасць (3 галасы)
  6. Абдуманасць дзеянняў (1 голас)
  7. Першапраходства  (3 галасы)
  8. Празрыстасць (Бачнасць працэсу ) - (1 голас)
  9. Гарызантальнасць  (3 галасы)
  10. Парадак у памяшканні (0 галасоў)
  11. Шарынг ведаў (0 галасоў)
  12. Узаемадапамога  (3 галасы)
  13. Прынцып грамадскай карыснасці (2 галасы)
  14. Самадастатковасць/некамерцыйнасць (3 галасы)
  15. Займацца любімай справай (3 галасы)
  16. Оўпэнсорс прынцыпы. (0 галасы)
  17. Экалагічнасць (1 голас)

Як бачым, найбольш набраў прынцып калектывізма ў рэале. Гэта тое, чаго адназначна не хапае большасці удзельнікаў сустрэчы. На другім месцы шэсць іншых прынцыпаў, якія набралі па тры галасы. Пасля было некалькі рэплікаў наконт важнасці прынцыпа “адказнасці” і неадзназначнасці прынцыпа “гарызантальнасці”. Насамрэч не толькі “гарызантальнасць” і “адказансць” патрабуюць ўдакладненняў. 

Выснова: Бачна карэляцыя некаторых архетыпаў і пазначаных вышэй прынцыпаў. Абмеркаванне патрэбна працягнуць для таго, каб удакладніць спіс каштоўнасцяў, а таксама іх напаўненне. Важна адзначыць, што сабраць стос несупярэчлівых каштоўнасцяў наўрад ці магчыма наогул. Яны хутчэй у сваім узаемадзеянні могуць адно аднаго рэгуляваць і балансаваць. Ну вядома патрэбна ядро прынцыпаў, якое будзе асновай прыняцця рашэнняў і стратэгій каманды.

Наступныя крокі ў падубове супольнасці.

Пасля ўсяго, аналізуючы гісторыі, візуальныя партрэты, розніцу паміж жаданым і тым, што маецца, выдзяляючы найбольш уласцівае, і ранжыруючы каштоўнасці, мы заклалі добры пачатак для развіцця інавацыйнай арганізацыйнай культуры.

Што можна зрабіць далей? Далёка не ўсе ўдзельнікі Фаланстэра выказаліся наконт каштоўнасцяў, сваіх гісторый, каштоўнасцяў і бачання будучага. Таму бліжэйшы месяцы можна прыцягнуць іншых для падобнай сустрэчы.

Другім крокам можна сфакусавацца на аналізе інструментаў (методык, прынцыпаў, праграмных сродкаў), з дапамогай якіх мы ўжо рэалізуем пэўныя каштоўнасці. Што з гэтага працуе, а што не? Што супярэчыць абраным каштоўнасцяў? Чаго не хапае?

Трэцім крокам, для больш устойлівага развіцця каманды, трэба стварыць пастаянны гурток па сторытэлінгу Фаланстэра, дзе пастаянна аналізаваць бягучую дзейнасць: пачатак, завяршэнне праектаў і мерапрыемстваў, планаванне будучай актыўнасці, а таксама выдзялення новых накірункаў.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.