"omnia vincit"

У пошуку баланса паміж агульным і асабістым. Creative Commons Global Summit 2017

аўт, 05/09/2017 - 17:15

28-30 красавіка ў Таронта адбыўся Глабальны Саміт Creative Commons. Публічныя ліцэнзіі аб’ядналі людзей са ўсяго свету: і актывістаў, і  юрыстаў, і пісьменнікаў, і аматараў опэнсорсу, і бібліятэкараў, і аўтараў, і дэвэлапераў, і бізнэсоўцаў. Гэты Саміт быў прысвечаны перазагрузцы руху СС у напрамку ад юрыдычнага да агульнага.

Стратэгія глабальнага сеціва

Той самы пераход да агульнага, да супольнасці раскрываўся ў прамовах актыўных удзельнікаў СС руху, ці супрацоўнікаў галоўнага офісу.
 

Алек Таркоўскі (Creative Commons Польшча):

Рух СС распачаўся з легальнай, юрыдычнай працы. Ен арганічна пашырыўся і зараз яго неабходна праграмаваць.
На плануемай сустрэчы ў лістападзе будуць падымацца пытаніі:

  • Прыняцця рашэнняў,
  • Членства філіялаў,
  • Кіравання накопленымі рэсурсамі і іншыя.
     

Дэлія Браўн (экспертка па капірайту, Creative Commons  і адкрытых адукацыйных рэсурсах, Аўстралія):

Буцуць стварацца больш адкрытыя ўмовы для працы і камунікацый у супольнасці: блогпосты, справаздачы актыўнасцяў, кансультацыі. Будуць прыцягвацца партнёры і спонсары.
 

Райан Мерклі (галоўны выканаўчы дырэктар Creative Commons, Канада):

Зараз структура СС - гэта галаўны офіс і філіялы, якія знаходзяцца ў розных краінах.
Глабальнае Сеціва ж будзе складацца з трох асноўных частак: камандаў з краінаў, платформаў і кіравання. Ідэя новай структуры: шарынг каштоўнасцяў, сяброўская атмасфера для ўваходу, магчымасць далучыцца.

Кожны актыўны філіял становіцца камандай з краіны. Платформы - гэта месцы для супрацы, міжнародный працы. Тут паўстае пытанне організацыі працэсу працы.
Кіраванне - гэта арганізацыя працэсу прыняцця рашэнняў.

Есць ідэя зрабіць членскую праграму ўжо для асобаў па прыкладу мадэлі паручэнняў Мазіллы (2 чалавекі ручаюцца за навічка).
 

Scann (праект DIY сканіравання кніг, музей кіно, Аргентына):

Неабходна разабрацца, што новая стратэгія значыць для руха?
Мы жадаем уключыць людзей як з прывілеямі, так і без іх. Для гэтага трэба збавіць хуткасць, і стварыць новыя правілы. Нам неабходна платформа для прыняцця рашэнняў (магчыма, мы накраўдфандым на яе).

Цяпер Сеціва павінна клапаціцца пра самое сабе. Сеціва стане больш дынамічнае
Мы распрацуем дакладны кодэкс паводзінаў, што дазволіць стварыць бяспечныя прасторы для людзей.

Мы будзем шукаць фінансаванне на нашы накірункі і стратэгію, а не наадварот.
 

Клаўдзіё Руйз (дырэктар стратэгіі для экасістэмы Creative Commons, Чылі):

А пасля адбудзецца пеаход ад Глабальнага Сеціва Філіялаў да Глабальнага Сеціва.
У бліжэйшыя месяцы будзе планаванне выкарыстання платформаў, а пасля - іх развіццё. Навае членства створыць новае Сеціва з Саветам (CC Global Council).


Падрабязнасці і дэталі стратэгіі можна знайсці тут.

 

Практыкі пераходу да агульнага

На Саміце было вельмі шмат сэсій, якія падзяляліся па тэмах: супольнасць і рух, будучае агульнага, палітыка і адвакаціраванне, сацыяльныя імпрэзы, сферы адкрытасці, карыснае агульнае. І некалькі дакладаў адбывалася адначасова, таму трэба было канцэнтравацца на асобных тэмах. Толькі некаторыя з іх апісаны ніжэй і яны ж уразілі больш за астатнія.
 

Майстар-клас па распрацоўцы платформы для адкрытай адукацыі
Кэйбл Грын (дырэктар па адкрытай адукацыі Creative Commons, ЗША)

У першую чаргу трэба сказаць, што пад платформай маецца на ўвазе прастора для супрацы па нейкаму накірунку. У дадзеным выпадку - адкрытай адукацыі.
На гэтай сэсіі удзельнікі аздзяліліся на каманды па 5-10 чалавек і абмяркоўвалі:

  • Што будзе ўяўляць сабой платформа,
  • Навошта яна патрэбна супольнасці СС,
  • Прынцыпы, мэты і бачанне платформы,
  • Працу платформы,
  • Структуру працы,
  • Наступныя крокі.

Удзельнікі актыўна каментавалі гугл док з папярэдне прапанаванымі пытаннямі і адказамі і потым агучвалі самыя цікавыя ідэі сваей каманды.
Можна сказаць, што вядоўца сабраў добры фідбэк на сваё бачанне і ў далейшым будзе працягваць абмеркаванне праз слак і віртуальныя мітапы са ўсімі зацікаўленымі.


Расшар ці ўмры
Міхаэль Вайнберг (член праўлення у Асацыяцыі опэнсорс жалеза (Open Source Hardware Association))
Фаціма Сао Сімао (дырэктар па развіццю, універсітэт Порто, Партугалія)
Крысціян Ліці Вілум (праграмны дырэктар, Дацкі Дызайн Цэнтр)

Гэтая сэсія падымала тэму адкрытага жалеза (open hardware). Калі з праграмным забяспечаннем, творчасцю і адукацыяй мы ўжо крыху пачалі разбірацца, то з жалезам, мадэлямі, рэчамі - яшчэ не. Апошнія звычайна абараняюцца патэнтамі.

Тут паўставалі пытанні: якая выгада рабіць адкрытае жалеза (мадэлі)? Што губляюць добрыя ідэі на працягу доўгага працэсу патэнтавання? Якім чынам і дзе можна самому ўзнавіць тую ці іншую мадэль?

Адна з думак была такая: калі мадэль становіцца адкрытай, то важную ролю пачынае граць сэрвіс вакол гэтай мадэлі і брэнд (тарговая марка), якія могут забяспечыць давер да прадукта.


Развагі пра адкрытыя адукацыйныя рэсурсы
Грыф Петерсан (галоўны па адукацыі, Peer-To-Peer University, ЗША)
Дэлія Браўн (экспертка па капірайту, Creative Commons  і адкрытых адукацыйных рэсурсах, Аўстралія)

P2PU (Peer-To-Peer University) - адзін з праектаў, які абапіраецца на каштоўнасці гарызантальнай адукацыі, супольнасць і адкрытасць.
Ен падымаў пытанні сучаснай онлайн адукацыі.

”Адукацыя стала прадуктам рынку, як абавязак мець магчымасць працы”.


Лічбавая годнасць
Аляксандрас Ноўзіас (Creative Commons Грэцыя)

Аляксандрос з Грэцыі падымае пытанне далейшага эканамічнага развіцця для шарынга. Ён лічыць, што шарынг - добры бізнэс паміж альтруізмам і індывідуалізмам. І “агульнае” - гэта авангардная форма капіталістычных зносін. Увогуле, ў яго прэзентацыі больш філасоўскіх развагаў пра тое, якой можа быць новая лічбавая годнасць чалавека.


Дзяржава, якая адчыняе саму сабе
Хілары Хартлі (галоўны лічбавы дырэктар у Антарыё, Канада)

У Злучаных Штатах есць арганізацыя 18F, якая робіць дзяржаўныя ворганы больш адкрытымі, спрашчаюць бюракратыю для людзей і прасоўваюць адкрытыя падыходы (open data, open source і г.д.). Гучыць як добры прыклад для іншых дзяржаў.


Адкрытыя бізнэс-мадэлі
Сара Пірсан (старэйшы параднік Creative Commons)
Пол Стэйсі (намеснік дырэктара па глабальнаму навучанню Creative Commons)

Адной з плюшак Саміту - была раздача кнігі “Зроблена з Creative Commons”, якая распавядае пра адкрытыя бізнэс мадэлі. Аўтары кнігі падымаюць важные пытанне для лічбавай эры: як стваральнікі могуць стабільна зарабляць грошы ад таго, што робяць, калі яны дазволяць усяму свету выкарыстоўваць сваю творчасць паўторна?

Трэба сказаць, што аўтары (офіс CC) накраўдфандылі на кнігу каля 65 тыс. даляраў, што паслужыла і падцвержаннем тэмы, якую яны раскрываюць. Экзэмпляр кнігі ўрачыста будзе захоўвацца на базе Фаланстэра і яго можна будзе пачытаць. (А цяпер можна і спампаваць версію)


It is not copyright you hate. It is capitalism

Акрамя таго што быць уражаным тэмамі вышэй, трэба яшчэ парэфлексіраваць пра Саміт агулам і крыху ў дэталях.

1. На Саміце прысутнічала вельмі шмат людзей з вельмі розных сфераў. Што з аднаго боку - добра - яны мелі магчымасці пазнаеміцца, паглядзець на іншыя жыцевыя уклады, сферы цікавасцяў, мадэлі паводзінаў. Але, шчыра кажучы, актывісту было цяжка зразумець бізнэсоўца, нават не зразумець, а знайсці агульную мову, як і наадварот.

Можна сказаць, што Саміт быў такім нэнворкінгам паміж рознымі слаямі і моўнымі групамі.

2. Імпрэза адбывалася ў раскошным гатэлі, што крыху змяшчала акцэнт з ідэі “агульнага” і будавання супольнасці менавіта на нэтворкінг бізнэсоўцаў.

3. На Саміце былі валанцёры. І камунікацыі з імі былі аднымі з самых цікавых і карысных са ўсіх камунікацый. Але адчувалася, што да іх шмат удзельнікаў ставілася, як да сэрвісу, а не як да ўдзельнікаў супольнасці.

4. Моўны бар’ер. Адчувалася, што вялізнай пропасцю з’яўляецца разуменне СС руху, калі ён “рушыць” у асноўным толькі на англійскай мове. Можна вывучыць мову, можна вучыць яе і паляпшаць, але ў гэты час - нэйцівспікеры проста ідуць ужо далей, а астатнія мовы не паспяваюць за іх павесткай, калі не могуць прапанаваць сваю.

5. Нашы налепкі, ды і іншая графіка (фаланстэраўская) - вельмі крутыя. Можна шарыць на сусветным узроўні:)

Толькі пабываўшы на такіх вялікіх сходках можна адчуць пульс руху, разумець лепш, як працуюць людзі, якія стаяць у авангардзе. Каб потым, вядома, спрабаваць мяняць штосьці  як на узроўні краіны, так і на ўзроўні сусвету.

 

Аўтарка тэкста і фота: Света Ермаковіч.
Больш фота тут.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.