"amicus Plato"

Вікіфікацыя ў Здзітава

суб, 01/07/2017 - 11:15

4-5 студзеня каманда Фаланстэра зладзіла майстар-клас па Вікіпедыі для вучняў школы вёскі Здзітава (Бярозаўскага раёна). Шасцёра вучняў і настаўніца дадавалі інфармацыю ў Вікіпедыю пра асаблівасці свайго мястэчка.

Хараство вясковай школы

Жыхарам горада будзе цікава заўважыць, што ў вясковай школе есць шэраг пераваг:

Індывідуальны падыход.
На 85 вучняў каля 23 настаўнікаў, не падлічваючы яшчэ школьны персанал (дворнікі, вахцёр, заўхоз...). У шостым класе толькі 4 вучня, у іншых класах бывае і 10.
Пры такой невялічкай колькасці вучняў у настаўнікаў ёсць выдатная магчымасць удзяліць гіперувагу кожнаму, ведаць моцныя бакі і развіваць іх, дысылаць вучняў на розныя конкурсы і ў лагер “Зубрёнак”.
Можна сказаць, што вясковая школа - гэта амаль прыватная школа.

Пазабюджэтныя магчымасці.
Прыкладам для іншых вясковых школ можа служыць тое, як Здзітаўская школа актыўна развівае сабе за кошт пазабюджэтных грантавых магчымасцяў, разам з вучнямі ўдзельнічае ў развіцці праектаў па развіццю мясцовых супольнасцяў.
У мінулым годзе школа выіграла ў конкурсе Social Weekend з праектам “Зорнай альтанкі”.

Свежае паветра.
У той жа час дзеці жывуць на прыродзе і дыхаюць сежым паветрам, маюць магчымасць гуляць у здаровыя вулічныя гульні, напрыклад, у снежкі. Большасць жыве недалёка ад школы.
Але, Здзітаўскія вучні, здаецца не моцна цэняць гэтую асаблівасць.
 

З адваротнага ж боку трэба звярнуць увагу і на недахопы школьнага навучання і інфраструктуры, з якімі фалангісты сутыкнуліся падчас майстар-классу ў вёсцы.

Вайфай на балоце

Для працы з Вікіпедыяй ключавы момант - гэта “добры пінг”, добры дасяг да Інтэрнэту. У школе быў кепскі інтэрнэт. Толькі адзін мадэм у кабінеце дырэктара. У камп’ютарным класе 6 працоўных машын, трэба сказаць, што камп'ютары не старыя.
Самі вучні кажуць, што не на ўсіх машынах інтэрнэт працуе: старонкі грузяцца праз раз - праз два разы. (Ды, як раз ноччу на 4-е студзеня “сгарэў” мадэм і настаўніца прынесла свой з дому).
Не гледзячы, што побач са школай стаіць МТС-вышка, на ей вельмі слабы 3-джы інтэрнэт. Таму з пераменным поспехам фаланстэраўцы расшарылі сваі 2 камп'ютара, далучыўшы свой мабільны інтэрнэт.

Адваротны бок гіперувагі

Падавалася б, што індывідуальны падыход да навучання павінен садзейнічаць поспеху і росту ведаў, але ён можа прыводзіць да разбэшчанасці, расслабленасці вучняў, а таксама да ляноты і часам фамільярнасці.
(У нашым выпадку, калі вучні дадавалі інфармацыю, то яны, дзякуючы настаўніцы, мелі дасяг да электроннага варыянта кнігі “Здзітава - радзіма мілая”. Па нашых назіраннях, большасць вучняў не думалі над той інфармацыяй, якую дадаюць як трэба, амаль не аналізавалі і не перапрацоўвалі яе, а проста капіравалі. Фота, якое ўжо было зроблена пазбавіла іх неабходнасці запампоўваць свае асабістыя працы)

Як асобны пункт, часткова выцякаючы з папярэдняга, - да дзяцей ставяцца не высокія патрабаванні. Як прыклад, вучні не ведаюць як пісаць рэфераты (што вельмі неабходна не толькі для напісання артыкулаў у Вікіпедыю, але і крытычнага ўспрымання новых ведаў): яны проста капіруюць інфармацыю і не пазначаюць літаратуру і крыніцы, нават не думаючы адкуль гэта бярэцца. Апошняе сведчыць і пра нізкую медыя граматнасць, як вынік недастатковай увагі гэтаму пытанню ў школах.

Вучні кепска валодаюць беларускай мовай. І нягледзячы на тое, што падручнікі з большага беларускія, заняткі ў іх вядуцца на рускай. Іншымі словамі, адсутнасць беларускага асяродку і прыкладаў з боку выкладчыкаў затарможвае развіццё перадачы беларускай культуры і мовы.

У замку Дракулы ў -10°

Яшчэ адзін момант - лагістыка ў невялічкія вёсачкі. Тут цяжка ўгадаць і падлічыць аптымальны час для перасадак грамадскага транспарту: з цягніку на маршрутку, аптымальны час для прыезду і ад’езду. Гэтым разам трэба было ад’яжжаць рана, і заканчэнне майстар-класу атрымалася нерэфлексіўным і змазаным. Гэта нагода нам звярнуць увагу на будучыя падарожжы.

Таксама ў невялічкіх мястэчках цяжка знайсці месца для начлегу. Каманда Фаланстэра прыпыніліся ў аграўсядзібе “Спораўская”, якая звычайна разлічана на каля 30 чалавек, святы і вяселлі. З-за яе адчужанаці, вялізарнасці і холада ў памяшканні мы параўналі яе з “замкам Дракулы”. Яна знаходзілася каля 4 км ад здзітаўскай школы, што зусім няшмат калі ісці ў добрае і цёплае над’вор’е, але ўзімку з завірухай і ў -10°-15° падаецца барацьбой за жыццё, высмоктвае шмат сілаў.

Новыя звесткі пра Здзітава ў Вікіпедыі

Тым не менш, пералічваем, што новага дадалі вучні ў Вікіпедыю пад час майстар-класа:

Як вынік

Вандроўкі па Беларускі - добрая магчымасць не толькі навучыць (зрабіць майстар-клас), але і самім навучыцца, даведацца, як людзі жывуць і чым дыхае беларускі народ.
Са свайго боку Фаланстэр падтрымлівае кантакт з настаўнікамі і вучнямі, якія працягнуць працаваць з Вікіпедыяй, і гатовы дапамагаць ім па меры ўзнікнення вікі-пытанняў. А таксама рыхтуецца праграма будучага Вікікэмпа, куды будуць запрошаны найбольш выніковыя вікі-актывісты з розных вугалкоў Беларусі.

Замест эпілогу. Вікі-планы на студзень

У бліжэйшы час адбудзецца некалькі вікі-лекцый у беларускіх гарадах: Берасце, Віцебску, Гародне ў партнёрстве з ініцыятывай МоваНанова.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.