"alias"

Як мы арганізоўвалі Вікі-летнік 2017. У пошуках калектыўнага. Частка 1

чцв, 09/07/2017 - 10:30

У гэтым пасце мы прааналізуем, як быў арганізаваны першы летнік вікі-супольнасці ў 2017 годзе. Гэта першае мерапрыемства, якое сабрала каля 20 вікі-ўдзельнікаў. У тым ліку гасцей з Украіны, Польшчы і Германіі.

Разглядаюцца паводзіны супольнасці, уключаючы і каманду арганізатараў і тых, хто ўдзельнічаў і не ўдзельнічаў у мерыпрыемстве. Акцэнт робіцца на тых патрэбах і складанасцях, якія узнікалі на кожным з трох этапаў: падтрыхтоўцы, правядзенні і закрыцця.

Навошта гэта патрэбна?

Вынікі аналіза можна выкарыстоўваць: 

  1. пры планаванні наступных крокаў у развіцці супольнасці, 
  2. пры планаванні падобных мерапрыемстваў наступнымі пакаленнямі арганізатараў.
Банер Юзэр Групы. Аўтар фота: Раман Патапчук 

Падрыхтоўка летніка

Варта падкрэсліць, што праца па прыцягненню ўвагі як вікіпедыстаў-адмыслоўцаў, так і пачынаючых, была даволі працяглай: на гэта пайшло прыкладна паўтары гады. Для вопытных праводзіліся афлайн- і анлайн-сустрэчы. Для маладых майстаркласы, вікіэкспедыцыі, трэнінгі на некалькі дзён, лекцыі.

Таксама даволі доўгі час раскачвалася сама каманда. Удзельнікі не вельмі ахвотна бралі на сябе абавязкі. Магу патлумачыць гэта, адсутнасцю вопыта ў такіх справах, або адсутнасцю веры ў тое, што мерапрыемства накшталт гэтага адбыцца наогул. 

Хаця ў распрацоўцы канцэпцыі летніка ўдзельнічалі тры-чатыры чалавекі, сама вікісупольнасць у апытаннях галасавала "за" правядзенне падзеі. Гэткія паводзіны можна разглядаць як лаяльнасць суполкі да падобных  мерапрымстваў, але пры гэтым негатоўнасць рыхтаваць канцэпцыю, праграму і лагістыку - займацца арганізацыяй.

Найбольш складана было усталёўваць кантакт з удзельнікамі супольнасці. Прычым праблемы ўзнікалі з любым спосабам звязку: і мэсэнджэр у вікі, і сацыяльныя сеткі, і прамымі паведамленнямі на пошту. 

Трэба адзначыць вялікую цікавасць міжнароднай супольнасці да Вікі-летніка. Хаця мы не планавалі прыцягнуць шмат замежнікаў, але ў выніку шасцёра ўдзельнікаў прыбылі з-за мяжы - гэта траціна ўсіх тых, хто прыбыў на Летнік. Варта падкрэсліць, што энтузіазм і “баявы дух” гасцей быў нашмат большы.

Найбольш прадуктыўнымі апынуліся аффлайн-сустрэчы. Сама падрыхтоўка пайшла хутчэй і з'явілася больш магчымасцей максімальна лёгка вырашаць усе ўнікаючыя праблемы.

Фота Ігара Дароніна
Фота каманды арганізатараў. Аўтар фота: Ігар Даронін

Правядзенне летніка

Удзельнікам на пачатку кожнага дня была прапанавана магчымасць намаляваць нешта на агульным аркушы паперы. Па выніку атрымалася пяць псіхалагічных партрэтаў калектыва. У першыя дні малюнкі на аркушах знаходзіліся даволі далёка адзін ад аднаго. На трэці дзень павялічылася інтэграцыя малюнкаў. У апошнія дні звязнасць малюнкаў зменшылася, але размяшчаліся яны больш рацыянальна. Тут варта адзначыць, што некаторыя людзі прыязджалі і з’яджалі.

Кожны ўдзельнік знаёміўся з распарадкам, правіламі і мэтамі. Акрамя гэтага, мэты летніка прагаворваліся кожны дзень новым удзельнікам і такім чынам кожны, хто іх паўтараў мог зрабіць сваю інтэрпрэтацыю. Пералічым гэтыя мэты: (1) пазнаёміцца ў рэале навічкам і адмыслоўцам вікі-супольнасці, (2) вызначыць, як развіваць супольнасць анлайн і афлайн; (3) падзяліцца тэхнічнымі і гуманітарнымі ведамі ў вікі-руху.

Падчас летніка ўдзельнікі вызначылі пэўныя правілы. Сярод іх “прыходзім за 5 хвілін да пачатку”, “не перырываць выступоўцу”, “кожны мые посуд пасля сябе”, “не адцягваць увагу падчас занятку”. Хоць гэтыя правілы былі прыняты адзінагалосна, але часам знаходзіліся тыя, хто іх парушаў. Трэцяе і чацвёртае правілы былі даданы ўжо падчас мерапрыемства, як рэакцыя на крызавыя выпадкі. З уводзінамі правілаў дысцыпліна на летніку палепшылася.

Правілы Векілетніка. Аўтар фота: Міхаіл Волчак

Лес мэтаў

Але перад самым пачаткам кожны мог задаць персанальныя мэты знаходжання на летніку і ў канцы вызначыць: ці ўдалося іх дасягнуць. 

Пералічым некаторыя з найбольш цікавых мэтаў: “навучыцца арганізоўваць мерапрыемствы”, “заканнэкціца з удзельнікамі супольнасці”, “зазірнуць ва ўнутраную кухню Вікіпедыі”, “наладзіць больш плённае супрацоўніцтва з Беларусамі”, “зацікавіць удзельнікаў Вікіслоўнікам”, “даведацца, чым жыве беларуская супольнасць”, “навучыцца пісаць ботаў”, “натхніцца камунікацыяй і натхніць іншых”, “перадаць навічкам свае веды і навыкі”, “пачаць актыўна выкарыстоўваць розныя вікіпаекты”, “павялічыць колькасць і якасць артыкулаў пра Капыль”, “навучыцца нечаму новаму”, “харашо пакамунікаваць і пазітыўна правесці час”, “навучыцца тлумачыць, складаныя тэмы простымі словамі” і іншыя.

Персанальныя мэты ўдзельнікаў Вікі-летніка. Аўтар фота: Міхаіл Волчак

Як бачым, мэты вельмі розныя, але з большага ўдзельнікі былі настроеныя на рэалізацыю першай і трэцяй мэты летніка (а канкрэтна на стварэнне сувязей паміж "старычкамі" і "навікамі", і распаўсюджанне ведаў аб вікі-суполцы). Гэтыя мэты маюць або больш індывідуалістычны характар (уласная пракачка), або жаданне дзяліцца (шарыць), якое, варта адзначыць, можа быць аднаразовым (распавесці, паказаць).

Другая мэта выразілася ледзь не аднойчы: “Навучыцца арганізоўваць мерапрыемствы”, але сюды можна аднесці і жаданне кааперацыі паміж людзьмі з суполкі. 

Атрымліваецца, што на сённяшні момант супольнасць не выкарыстоўвае мерапрыемства:

  • ані для сумеснага прыняцця рашэнняў, 
  • ані для праектавання будучага сумеснага развіцця.

У наступнай частцы мы працягнем разглядаць тое, што адбывалася падчас Вікі-летніка, а таксама зробiм высновы і далучым свае рэкамендацыі па магчымаму далейшаму развіццю вікі-супольнасці. 

Працяг будзе...

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.