"cosa nostra"

Як Вікіпедыя змяняе свет: вікі-практыкі з Армянскай сустрэчы

пан, 09/05/2016 - 17:15

27-29 жніўня адбылася сустрэча вікіпедыстаў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы. Самыя актыўныя вікі-гікі рэгіёну сабраліся ў Арменіі і дзяліліся лепшымі практыкамі.

Для недасведчанага інтэрнэт карыстальніка - Вікіпедыя - гэта ўсяго толькі сайт-слоўнік, у якім можна глянуць незнаемыя з’явы, ды спісаць курсавую. Але! Але гэты праект значна шырэшыйшы: гэта свабодныя веды, гэта мільёны валанцёраў, якія яго ствараюць, і гэта самаарганізацыя паміж імі. Таму Фаланстэр актыўна дапамагае беларускай Вікіпедыі развівацца і запрашае вас у гэты вікі-сусвет.

Што адбывалася на мітапе?

Тут месца абмену лепшымі практыкамі ад розных моўных раздзелаў. І вось вам некаторыя з іх:

  • Македонцы робяць невялікія вікі-экспедыцыі, калі некалькі чалавек збіраюцца і разам едуць на машыне рабіць фота вёсачак і запампоўваць іх у Вікіпедыю.
    А таксама здымаюць навуковыя (фізічныя і хімічныя) экперыменты. Так што ў артыкул пра Тэслу можна смела дадаць відэа пра генерацыю электрычнага току.
  • Армяне ладзяць вікі-лагеры для падлеткаў. Рабяты збіраюцца на тыдзень ці два, рэдагуюць Вікіпедыю, ды вывучаюць іншыя цікавыя для моладзі тэмы.
    Шчыра кажучы, мы жадаем пераняць іх досвед і таксама зладзіць вікі-лагер наступным летам.
  • Туркі пачалі праводзіць майстар-класы па тэме большай прысутнасці жанчын. З аднаго боку, павелічэнне прысутнасці вікі-рэдактарак, з другога - артыкулаў пра жанчын.
  • Палякі ладзяць вікі-барбекю ў Познані. Гэта адмысловыя сустрэчы па сплачэнню супольнасці. Трэба сказаць, што польская Вікіпедыя даволі моцна развітая, і як сайт і як арганізацыя.
  • Вельмі актыўны ўкраінскі раздзел: вікі-конкурсы “Вікі любіць Зямлю”, “Вікі любіць помнікі”, конкурс навуковых фотаздымкаў; тэматычныя тыдні, экпедыцыі. І прама на папярэдніх выходных у іх адбывалася вікі-канферэнцыя.

А таксама вікіпедысты са ўсяго свету, можна назваць іх адмыслоўцамі ў тым ці іншым праекце, робяць майстар-класы ды дзеляцца апошнімі напрацоўкамі.

  • Праца з Вікі-дадзенымі. Калі вы яшчэ не ў тэме, гэта круты праект, які развівае нямецкі раздзел.
    Сутнасць: звязаць Вікіпедыю як вялікую базу дадзеных, лагічна і проста, каб ключавая інфармацыя па кожнаму артыкулу на розных мовах (напрыклад, у артыкуле пра Мінск - дата заснавання гораду) была сінхранізавана ў адным месцы.
    Дарэчы, згуляйце ў гульню пра вікі-дадзеныя, і вы ўжо зробіце свой ўнёсак у Вікіпедыю.
  • Шмат універсітэтаў пачынае выкарыстоўваць Вікіпедыю як новы сродак працы са студэнтамі, у той жа час развіваючы яе. Парады з Эквадора і Ізраіля, як дагрукацца да адукацыйных устаноў, можна глядзець у прэзентацыі.

Канешне, гэта не ўсе тэмы, але яны ўжо даюць першаснае ўяўленне пра накірункі развіцця праекту Вікімедыя. І што цікава, шмат з іх звязаны не толькі з напісаннем артыкулаў.

Як далучыцца да такіх вікі-актыўнасцяў?

Да ўдзелу ў рэгіянальнай канферэнцыі запрашаюцца актыўныя вікіпедысты (нагадваем, што гэта валанцёрскі праект і актыўным можа стаць кожны!). А пры жаданні, можна проста за свае сродкі наведаць любую вікі-падзею. Калі вы жадаеце пагрузіцца глыбей, далучайцеся да беларускай вікі юзер групы і актыўнасцяў Фаланстэра.
Дарэчы, 10 верасня намячаецца сустрэча нашай групы, а 24 верасня - майстар-клас у межах Тыдня Беларускага Мыслення.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.