"debito tempore"

Накірункі дзейнасці Фаланстэра мы афармляем у праекты, праз якія хочам:

  • Уздзейнічаць на сацыяльнае, культурнае, эканамічнае і палітычнае жыццё краіны.
  • Данесці і распаўсюдзіць нашы ідэі, прынцыпы, погляды.
  • Узаемадзейнічаць з рознымі супольнасцямі і групамі, тым самым змяняць грамадства.

Формы праектаў могуць быць рознымі. Cёння гэта развіццё экасістэмы свабодных ведаў, стварэнне дапаможніка раварыста, распрацоўка і ўкараненне прыладаў электроннага ўдзелу грамадства ў справах краіны і інш.

Для актывіста праекты - гэта шанец адчуць розныя ролі: валанцёра, актывіста, каардынатара, сустваральніка - і стаць часткай агульнага справы Фаланстэра!

Вы таксама можаце дапамагчы ў рэалізацыі гэтых праектаў сваімі фінансамі.

Старонкі

Усе перамены пачынаюцца са зносінаў.

Клубы – гэта нашы лабараторыі атрымання ведаў і замацавання досведу. Тут мы эксперыментуем, тэстуем новыя метады і ідэі, абменьваемся ведамі і кантактуем.

У клубах мы хочам:

  • Ствараць карысныя Фаланстэру і грамадству праекты, якія адкрываюць веды і магчымасці, арыентаваныя на розныя групы.
  • Павялічыць кола аматараў.
  • Узмацніць супольнасць Фаланстэра, акружыць сябе цікавымі людзьмі, актуальнай інфармацыяй і іншымі важнымі для працы з грамадствам рэсурсамі.
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.