"magnum opus"

Частыя пытанні

Хто мы?
Глядзім! Думаем! Дзейнічаем!
Мы – моладзевае аб’яднанне, якое жадае пазітыўных сацыяльна-эканамічных пераменаў, разбурэння грамадскіх стэрэатыпаў.
 
Што мы робім?
Мы аб’ядноўваем сацыяльна актыўных маладых людзей для рэалізацыі грамадскіх і моладзевых праектаў. Сярод іх:
+ Праекты

+ Клубы

Што мы ўжо зрабілі?
Праекты, якія мы ўжо зрабілі:

Што мы плануем?
Праекты і планы:

  • Праект “Інструмент удзелу”, дзе збіраем каманду для ўдзелу ў хакатоне;
  • Праект "Экасістэма Свабоднай Творчасці" (2014-2016). Вывучаем капірайт, робім краўдсорсінг закона;
  • Узмацняем Школу Фаланстэра і запускаем праект “Медыя Цэнтр”;
  • Працягваем падтрымліваць праекты з адкрытымі дадзенымі, вікі-тэхналогіямі, сістэмамі кіравання кантэнтам;
  • Ствараем рэспубліканскую арганізацыю.

Каму гэта патрэбна?
Нашымі праектамі мы хочам аб’яднаць людзей з агульнымі інтарэсамі, якія могуць дапамагчы ці паўплываць на юрыдычныя і грамадскія праблемы, якія мы падымаем у сваіх праектах.
 
Навошта ўсё гэта?
Мы сацыяльныя наватары. Наша задача - фармаванне новых формаў адносін і ўкараненне іх у нашым грамадстве.

Адкуль бярэм сродкі на праекты?
Мы – некамерцыйная арганізацыя. Існуем дзякуйючы падтрымцы неабыякавых людзей.
Жадаеце дапамагчы праекту? Гэта можна зрабіць так.

З чаго ўсё пачалося?
Гісторыю нашага аб’яднання мы візуалізавалі ў гэтай прыгожай і інфарматыўнай прэзентацыі.

Як далучыцца да нашай працы?
Далучыцца да нашай каманды вельмі проста!
Калі вы старэйшыя за 14 гадоў, вы маеце шмат ідэй і вялізнае жаданне дапамагчы нашым праектам ці нават стварыць свой – дастаткова звязацца з намі.

Чым яшчэ можа зацікавіць праца з намі?
Мы разам вырашаем усе пытанні і абмяркоўваем ідэі. Кожны з нас – вельмі важная частка каманды.
У нашых праектах патрэбныя мастакі, дызайнеры, журналісты, генератары ідэй і нават проста тыя, хто любіць стасавацца з людзьмі. Таму кожны вольны раскрыць сябе ў тым, што ён сам абярэ для сябе.
Акрамя гэтага, у нас можна прыемна бавіць час сярод аднадумцаў, а таксама проста знайсці сабе сяброў.

Нашыя кантакты
Асобная старонка з нашымі кантактамі тут.
Нашу працу мы каардынуем праз інтэрнэт сэрвісы, спасылкі на якія можна знайсці тут.
Таксама мы маем штомесячныя сустрэчы ў рэале. Прасцей за ўсё нас знайсці ў справах якія мы робім.

СМІ пра нас
Спасылка на публікацыі.

Тэгі: 
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.