"ars nova"

Школа Фаланстэра

Школа - гэта адказ на неабходнасць сістэматызаваць і перадаваць веды, назапашаныя падчас практычнай дзейнасці Фаланстэра.

Перадгісторыя

У сярэдзіне 2011 года і напачатку 2012-га мы ўжо рабілі спробы абагульніць веды Фаланстэра за перыяд Забі 2006-2010 гадоў. Вывучалі і прыводзілі ў зразумелую форму наш досвед. У выніку атрымаўся "Дапаможнік Актывіста" (невялікі буклет з карыснымі парадамі для ўцягнутых у актыўную дзейнасць людзей).

Цяпер мэту Школы можна выказаць так: ад Дапаможніка Актывіста да Базы Ведаў.

Задача

Прывесці ўжо існыя кампаненты Базы Ведаў у сістэму і сфармаваць у Фаланстэры культуру своечасовага выкарыстання, напаўнення, абнаўлення, перадачы ведаў, якія захоўваюцца ў ёй. А самае галоўнае - актыўнае ўжыванне гэтых ведаў у будучай дзейнасці.

Для каго?

У Школу мы запрашаем усіх, хто працуе ў камандзе і жадае максімальна эфектыўна ўдзельнічаць у будучых праектах Фаланстэра ці жадае падзяліцца сваймі ведамі. Аднак, Школа - некамерцыйны праект, таму мы не плацім лектарам ці прамоўцам.

Структура

Школа будуецца па прынцыпе "адна сустрэча - адна (пад)тэма". Некаторыя сустрэчы праводзяцца самімі актывістамі, на некаторыя мы запрашаем лектараў ці практыкаў, якія гатовыя падзяліцца сваймі ведамі.

Першая сесія (2012 г.) мела наступную структуру:

  • Аналіз рэалізаваных праектаў (2011-2012).
  • Праца ў камандзе. Прылады праектнай, руціннай і сітуацыйнай дзейнасці.
  • Праца ў камандзе. Асновы інфармацыйнай бяспекі.
  • Праца ў камандзе. Сацыяльныя сеткі і віджэты.
  • Рэдакцыя сайта. Інфраструктура, тэматыка, фармат працы.
  • Планаванне праектнай дзейнасці.
  • Структура арганізацыі і прыняцце рашэнняў.
  • Імідж арганізацыі.
  • Стратэгія працы з валанцёрамі.
  • Арганізацыя як суб'ект.

Калі працяг?

Будучыя сесіі Школы будуць анансавацца ў блоку “Каляндар Фаланстэра” на старонках гэтага сайта, а таксама ў нашых профілях сацыяльных сетак. Сачыце за абнаўленнямі ці пішыце ідэі з прапановамі.

Вынікі

  1. У выніку атрымаўся "Дапаможнік Актывіста", пасля чаго мы пачалі фармаваць Базу Ведаў на рухавіку wikimedia. Цяпер веды даступныя па адрасе wiki.falanster.info.
  2. Прайшлі 2 Школы Фаланстэра.
  3. Усяго ўзяла ўдзел 15 самых актыўных валанцёраў Фаланстэра.

Фаланстэр чакае вас. Да сустрэчы!

Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.