"cogitandum et agendum"

Праца каманды

Для камунікацыі і каардынацыі каманда Фаланстэра карыстаецца:

  1. Штомесяцовыя сустрэчы. Кожны другі аўторак. Як правіла, сустрэчы адбываюцца на базе. Пачатак у 18:50. Тэмы могуць падымацца розныя і запаўняцца пытаннямі ўсімі ахвотнымі, хто жадае прысутнічаць на сустрэчы. Уваход вольны, для ўсіх сімпатызуючых і патэнцыйных патрнёраў. Падчас сустрэч кожны жадаючы можа пагутырыць з актывістамі і далучыцца да дзейнасці арганізацыі.
  2. Назапашванне ведаў арганізацыі адбываецца у вікі. Вікі - гэта база ведаў, у якой мы фіксуем карысную і важную для дзейнасці інфармацыю. У вікі могуць дадаваць і змяняць даныя ўсе жадаючыя.
  3. Сайт - гэта месца, дзе мы размяшчаем навіны, галерэі, апісваем розныя праекты, пакідаем афіцыйную інфармацыю і кантактныя даныя.
  4. Падпіска. Усе, хто жадае атрымліваць рэгулярныя навіны ад Фаланстэра на пошту, могуць падпісацца на рассылку.
  5. Найбольшая праца па праектах адбываецца ў трэла на розных сценах. Для таго каб трапіць на цікавую для вас сцяну, звяжыцеся з намі або самастойна пашукайце інфармацыю ў вікі.

Прынцыпы

За час дзейнасці Фаланстэра сфармаваліся пэўныя прынцыпы і падыходы. Самыя важныя з іх:

Празрыстаць - гэта значыць, што ўдзельнікі агранізацыі імкнуцца не толькі палепшыць даступнасць і своечасовасць інфармацыі аб дзейнасці арганізацыі па кірунках, у тым ліку і штодзеннай для ўсіх зацікаўленых, але і забяспечыць празрыстае прыняццё рашэнняў і абмеркаванне спрэчных пытанняў усімі удзельнікамі арганізацыі. Для гэтага мы карыстаемся  лумио, вікі, блакнотамі.

Дзеякратыя - гэта значыць, што кірункі дзейнасці арганізацыі могуць гнутка змяняцца ў залежнасці ад цікавасцяў найбольш актыўных і выніковых чальцоў арганізацыі. Рашэнні ў канкрэтных праектах могуць абмяркоўвацца ўсімі, але прымаюцца толькі тымі, хто найбольш актыўны і будзе пасля выконваць абазначаныя планы. Астатнія ўдзельнікі Фаланстэра маюць права выказаць сваё стаўленне ці проста падтрымліваць рэалізацыю задум сваімі рэсурсамі. Таксама "дзеякратыя" значыць, што любая альтэрнатыўная думка павінна падмацоўвацца стваральнай дзейнасцю.

Удзел - з аднаго боку, гэта жаданне чальцоў Фаланстэра ўцягваць у свае праекты грамадства, з другога, актывісты Фаланстэра імкнуцца ўдзельнічаць у розных супольнасцях, вывучаючы і змяняючы іх.

Таксама можна выдзеліць прынцыпы: апоры на ўласныя рэсурсы, капілэфта, адной задачы аднаго адказнага і інш.

Удзельнічай у камандзе Фаланстэра!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.