"omnia vincit"

Улазіны 2.0

Пасля перасялення летам 2018 на новае месца наша прастора і магчымасці павялічыліся.

Мы гатовы дзяліцца нашымі рэсурсамі як з асобнымі актывістамі, так і грамадскімі і камерцыйнымі ініцыятывамі. Вядома, на ўстойлівай аснове.

  1. Перш за усё мы хочам, каб наша месца і рэсурсы эфектыўна выкарыстоўваліся для рэалізацыі місіі Фаланстэра, добра, калі гэта робяць іншыя.
  2. Мы хочам умацоўваць існуючыя і заводзіць новыя партнёрства з ініцыятывамі, арганізацыямі-аднадумцамі і індывідамі, якія падзяляюць нашы каштоўнасці. Робім крок насустрач, прапаноўваючы магчымасці Фаланстэра.
  3. Мы імкнемся, каб кола падтрымікі вакол Фаланстэра расло і само месца мела рацыянальныя падставы для ўстойлівага развіцця.

Як партнёрымся

Мы выпрацавалі два падыходы працы: для асобаў і для ініцыятыў. 

1. Арганізацыя або грамадская ініцыятыва?

Алгартытм для дарожнай карты супрацы:

  1. Арганізацыя падзяляе, або як мінімум не супярэчыць нашым каштоўнасцям. Папярэдняя анкета і сустрэча-знаёмства. 
  2. Варыянты
    1. Некамерцыйная ініцыятыва прапануе, што яна гатова зрабіць узамен з нашага віш-ліста або робіць свабодны данэйт загадзя.
    2. Камерцыйныя праекты (арганізацыі) робяць ахвяраванне на дзейнасць арганізацыі па дамоўленасці загадзя.
  3. Робіць адмысловы пост у сваіх пабліках і рассылцы, дзе апісвае Фаланстэр, як інфраструктурнага партнёра.

Запоўніць анкету ініцыятывы!

2. Актывіст?

Алгарытм атрымання персанальнага абанемента:

  1. Вы наведвалі Фаланстэр і дапамагалі ў дзейнасці, падзяляеце каштоўнасці і прынцыпы, вас запомнілі з канструктыўнага боку.
  2. Запаўняеце анкету (патрэбна толькі для сябраў з абанементам Стандарт, Прасунуты і Спецыяльны) і атрымаць рэкамендацыю ад 2 удзельнікаў Фаланстэра.
  3. Пасля неабходна зрабіць унёсак за 3 месяцы наперад або перавесці яго праз Doika.

Запоўніць анкету актывіста!

Табліца персанальных абанементаў

Назва Апісанне Унёсак, руб./месяц
Сімпатызуючы Можа наведваць базу ў час, калі яна адкрыта, у тым ліку на мерапрыемствы і карыстацца магчымасцямі 5
Стандарт Сімпатызуючы + мець скрыню для сваіх праектаў. 10
Прасунуты Стандарт + можа наведваць базу ў любы час, мае функцыю кіпера і фармальны статус у арганізацыі, паштовы акаунт 20
Спецыяльны Прасунуты + можа рэкамендаваць новых удзельнікаў і аргументавана блакаваць непажаданых.    30

 

      ​ 

      

 

Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.