"alias"

Валанцёру

Валанцерства ў Фаланстэры - гэта:

  1. Быць задзейнічаным у карыснай справе: ваша праца і творы паслужаць на карысць грамадству і стануць вядомымі.
  2. Развіцце навыкаў у абраным напрамку, а таксама атрыманне вопыта выкарыстання разнастайных тэхналогій і сэрвісаў.
  3. Камандная праца.
  4. Магчымасць трапіць у кола аднадумцаў і знайсці сяброў.
  5. Удзел у мерапрыемствах супольнасці, арганізацыя і стварэнне ўласных.

Як да нас далучыцца?

Валанцерства

Гэта добраахвотны безаплатны ўдзел у праектах Фаланстэра, які прэдуглежвае:

  • неабмежаваны тэрмін супрацы, але прыкладна абазначаецца на пачатку і можа быць працягнуты;
  • у валанцёра па розных задачах можа быць розны каардынатар;
  • можна рабіць справы удалена, але, як правіла, узаемадзеянне ў рэале дае больш досведу і задавальнення.

Практыка

Гэта добраахвотны ўдзел у справах Фаланстэра з мэтай удасканалення сваіх прафесійных навыкаў, набытых у навучальнай установе. Умовы:

  • тэрмін звычайна не больш за 1 месяц;
  • час практыкі вызначаецца навучальнай установай, задачы збольшага прапануюцца Фаланстэрам;
  • Фаланстэр пагаджаецца прыняць практыканта (-ку) ад навучальнай установы і заключае з ей дамову;
  • практыка лічыцца пройдзенай, калі заяўленыя задачы выкананы своечасова, якасна і адобраны кіраўніком практыканта (-кі).

Стажыроўка

Гэта добраахвотны ўдзел у справах арганізацыі з мэтай замацавання на практыцы ведаў, набытых падчас навучання, а таксама атрымання рэкамендацый для далейшай прафесійнай дзейнасці.

  • са стажорам заключаецца дамова на акрэслены перыяд часу;
  • задачы для стажора фарміруюцца больш вопытным удзельнікам Фаланстэра;
  • большасць задач па стажыроўцы вырашаецца сумесна з камандай, таму часам патрабуе прысутнасці ў рэале;
  • стажыроўка лічыцца паспяховай, калі ва ўкладзены перыяд часу якасна выкананы задачы;
  • падчас стажыроўкі асоба мае каардынатара, які (-ая) па выніках прымае рашэнне аб паспяховасці або непаспяховасці стажора.

 

Частыя пытанні

Водгукі валанцераў!

Дзеліцца сваімі ўражаннямі ад практыкі Елізавета Іванова, адна з тых студэнтак, якая ўжо прайшла «агонь, ваду і медныя трубы».

«Выдатна, што арганізацыя прадастаўляе магчымасць папрацаваць над рэальнымі і разнапланавымі задачамі, вельмі радуе магчымасць зрабіць свой карысны ўнёсак да агульнай справы і пры гэтым рэалізаваць сябе. Таксама Фаланстэр дае немалаважную практыку камунікацыі і працы ў калектыве. Важным плюсам з’яўляецца атрыманне новых ведаў, якіх не даюць ва ўніверсітэце. За час практыкі я паспела папрацаваць з мноствам інструментаў, асабліва карыснай мне падалася праца з wiki. Вельмі спадабалася свабодная атмасфера зносінаў і сяброўская каманда»

Стань Валанцерам! Каб далучыцца да нас, запоўніце агульную анкету ці вяртайцеся ўверх старонкі і абярыце менавіта той праект, у якім жадаеце быць задзейнічанымі!

 

Стань валанцерам!

 

Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.