"contra spem"

Вікі-Летнік'17: хто з намі?

+1
+7
-1

Незабыўны тыдзень у коле аднадумцаў і ініцыятыўных людзей ужо чакае вас! Адчуваеце, што маеце патэнцыял пісаць/рэдагаваць/канструктаваць Вікіпедыю? Без лішніх словаў – запрашаем вас на Вікі-Летнік 2017!

Дзе: Беларусь
Працягласць: 11-17 ліпеня, 2017
 
Каманда Фаланстэра (falanster.by) сумесна з Вікі-супольнасцю ладзіць Вікі-Летнік’2017 – мерапрыемства для тых, хто хоча як мага больш даведацца пра Вікіпедыю, марыць стаць актыўным рэдактарам і жадае развіваць веды пра Беларусь і для беларусаў. 
Цудоўная прырода будзе натхняць, вопытныя выкладчыкі падзеляцца розумам і карыснымі парадамі, правядуць майстар-класы па напісанню артыкулаў, стварэнню шаблонаў і выкарыстанню адкрытых ведаў. 

Умовы:

  • запрашаюцца як вопытныя вікіфікатары, так і і навічкі, якія толькі робяць першыя крокі ў свеце Вікіпедыі
  • арганізацыйны унёсак за ўдзел у праекце: 20 рублеў  - для шкаляроў і 30 - для студэнтаў, 40 рублёў - астатнім зацікаўленым (пры ўмовах папярэдняй працы з Вікіпедыей).
  • перавага пры выбары ўдзельнікаў надаецца дзяўчынам

Галоўнай мэтай Летніку мы ставім паскарэнне і ўдасканаленне абмену арганізацыйнымі, сацыяльнымі і тэхнічнымі ведамі паміж актыўнымі вікі-пачаткоўцамі і вікіпедыстамі з досведам.
 
Падчас Летніка ўдзельнікі даведаюцца пра тое, як напісаць добры артыкул, як правесці вікі-майстар-клас, якое месца займае “адкрытая культура” у спісу прыярытэтаў Вікі-сучаснасці, як стварыць шаблон ці бота і шмат іншых карысных і цікавых рэчаў. Мо вам таксама ёсць што распавесці? Будзем удзячныя, калі пажадаеце падзяліцца уласным досведам.
 
Для таго каб прыняць удзел, неабходна, каб вы былі актыўным удзельнікам Вікіпедыі і рабілі нешта з пералічанага спіса:

  • Пісалі артыкулы з нуля і папаўнялі ўжо існуючыя
  • Рабілі фота і дадавалі іх на Wiki Commons і ў артыкулы
  • Выпраўлялі арфаграфічныя памылкі за іншымі
  • Перакладалі тэксты

Не лічаце сябе вікі-сведкай? Гэта не праблема - проста рэгіструйцеся ў Вікіпедыі і пачынайце працаваць з ёй. Дасылайце свой нік або запыт на пошту falanster.by@gmail.com або проста шарце свае артыкулы пад тэгам #япішуўвікіпедыю. 

Таксама запаўняйце анкету - мы звяжамся з найбольш актыўнымi ўдзельнiкамi па пошце цi ў соцсетках Вконтакте цi Facebook i запросiм на Летнiк.

Далучайцеся да вікі-руху!

Запоўні анкету

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.