"alias"

Вікіфікацыя

Гэта старонка распавядзе вам, навошта Фаланстэр узяўся за Вікіфікацыю. Чым яна была насычана, і чым мы займаліся напрацягу 2015-2017 года.

Асноўная мэта Вікіфікацыі - гэта ўмацаванне вікіпедыйнай супольнасці. Будзе моцнай супольнасць, будзе багатая беларуская вікіпедыя, а разам з тым узбагаціцца культура і мова.

Вынікі праекта:

2015 год - адзін з буйных напрамкаў дзейнасці: атрымана арганізацыйная падтрымка вікі-супольнасці; праведзены шэраг майстар-класаў «Як працаваць з Вікіпедыяй» па розных кутках краіны, створаны «Вікі-дапаможнік», які дазваляе хутка навучыцца рэдагаваць Вікіпедыю; адбылася першая паспяховая вікі-экспедыцыя ў аграгарадок Башні. Правялі ВікіАпытанне “Як зрабіць Беларускую Вікіпедыю* больш цікавай і ўжывальнай?” - 188 чалавек узялі ўдзел.

2016 год - актыўна прасоўвалі вікі-тэхналогіі ў масы: наведалі з майстар-класамі і экспедыцыямі 8 гарадоў - ад Ходасаў і Крулеўшчыны да Лондана. Распаўсюджвалі дапаможнік і веды. Ладзілі курсы і лекцыі ва ўніверсітэтах. Дадалі дзясяткі новых артыкулаў і прыцягнулі навічкоў у вікі-супольнасць.

2017 год - правелі Вікі-летнік (19 удзельнікаў з 4 краін). Мэта: павялічыць абмен ведамі, узмацніць перасанальныя сувязі ў супольнасці, а таксама пачаць працэс больш устойлівай самаарганізацыі вікімедыя юзэр-групы. зладжана шэраг лекцыяў у розных гарадах: Магілёў, Брэст, Астравец, Мінск, Гомель, Смалявічы і інш. Наладжана сувязь з мінскімі адукатарамі.

Што яшчэ пачытаць:

Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.