"ars nova"

Вікі-вылазка ў Гродна

вт, 10/25/2016 - 00:00

Вікіфікатар з каманды Фаланстэра 20 кастрычніка наведаў Гродна з лекцыяй для студэнтаў і перадачай метадычнага досведу выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Для выкладчыкаў

Пры зусім невялікай сустрэчы з метадыстамі быў раскрыты досвед працы з панэллю для правядзення як універсітэцкіх курсаў, так і для трэнінгаў нефармальнай адукацыі - https://outreachdashboard.wmflabs.org. Гэта сістэма дазваляе:

  1. Далучаць/запрашаць удзельнікаў курсаў, трэнінгаў на адмысловую старонку.
  2. Дадаваць артыкулы, якія будуць складаць змест курса, а таксама назіраць, над якімі артыкуламі пачалася праца, якія ўжо праўленыя.
  3. Замацоўваць задачы за кожным удзельнікам.
  4. Сачыць за ўнёскам кожнага ўдзельніка (як тэкста, так і выяваў) і інш.
Фота выкладчыка А.Горнага
Падчас майстар-класа. Фота Аляксандра Горнага

Іншымі словамі, гэты адукацыйны вэб-сэрвіс дае добрую прыладу выкладчыку цэнтралізаваць інфармацыйныя плыні і паскорыць аналіз паспявальнасці студэнтаў і ўдзельнікаў навучальных праграм.

Быў разгледжаны прыклад баранавіцкай вікі-экспедыцыі. А таксама прааналізавана практыка вядзення курса па фізіцы ў БДУ. Пакуль рана адзначаць паспяховаць або не дадзенага сэрвіса, але пачатак пакладзены і мы будзем выкарыстоваць гэту прыладу, а таксама назіраць за тым, як працуе яна ў адукацыйных праграмах розных навучальных устаноў.

Выкладчыкі зацікавіліся метадычнымі брашурамі, выдадзенымі вікісупольнасцю. Спасылкі на іх англійскія версіі ніжэй:

Перад пачаткам інтэграцыі Вікіпедыі ў доўгатэрміновыя курсы рэкамендуем выкладчыкам, трэнерам і адукатарам прайсці курс.

Каложская Царква

Для студэнтаў

Студэнты атрымалі аднагадзінавую лекцыю і паспелі стварыць акаўнты: Jb1918, КириллКрут, Viktorian12345, XanderLS, Neegzistuoja, MyFurry, Містэр Клайд, Карыят, Иодковский, Аляксандра Сербін, Артуров Артур Артурович.

Скрыншот вікі гульні

Таксама студэнтам рэкамендуем прайсці адзін з курсаў:

  • Трэнінг для студэнтаў. Асновы.
  • Модулі трэнігаў для студэнтаў на ВікіАдукацыі.
  • Каму больш імпануе гульня, можна абраць гульнявы падыход для навучання вікітэхналогіям.

Рэзюмуем

Паездка ў Гродзенскі ўніверсітэт паказала, што студэнты гатовыя спрабаваць працаваць з новымі тэхналогіямі, справа засталася за смелымі педагогамі-эксперыментатарамі, якія жадаюць і гатовы пачаць прымяняць сучасныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе. Фаланстэр будзе дапамагаць у гэтай справе далей.

Група ўдзельнікаў вікі майстар-класа. Фота Фаланстэра

 

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.