Фаланстэр – каманда сацыяльных гікаў, людзей, якія імкнуцца змяніць наша грамадства, разварушыць яго. Мы сацыяльныя наватары і эксперыментатары, наша місія распаўсюджваць новыя формы ўзаемадзеяння ўнутры супольнасцяў, дапамагаюць супольнасцям сфармавацца і ўзмацніцца.
Фаланстэр – гэта надзея на іншае заўтра, больш усвядомленае. Мы верым, што тэхналогіі даюць магчымасці змяніць свет. Мы выкарыстоўваем шматлікія метады, але сёння – факусуемся на лічбавых тэхналогіях. У цэнтры нашай дзейнайсці – супольнасці. Ты можаш далучыцца да аднаго з нашых праектаў альбо прапанаваць партнёрства.
Місія і бачанне
З дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій мы імкнемся дасягнуць больш аўтаномнага і дынамічнага беларускага грамадства, актыўна ўключанага ў стварэнне законаў, у развіццё і прыняццё рашэнняў.
Вынікам нашай дзейнасці становіцца шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых падыходаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама прынцыпаў адкрытай культуры ў жыцці грамадства.
ФАЛАНСТЭР АФІЦЫЙНА ЗАРЭГІСТРАВАНЫ 23 СНЕЖНЯ 2010 ГОДА, АЛЕ ЯГО ГІСТОРЫЯ ПАЧАЛАСЯ ЯШЧЭ РАНЕЙ І ПРАЦЯГВАЕЦЦА ПА СЕННЯШНІ ДЗЕНЬ.
Камада
Міхаіл Волчак
Ідэйны натхняльнік і каардынатар. Мару і раблю, каб Фаланстэр стаў супольнасцю сацыятэхнікаў. Вывучаю і дзялюся ведамі ў gnu linux, drupal і інш. Даследую тэхналогіі электроннага ўдзелу, мэшсеткі і аўтарскае права. Веру, што ўсё магчыма.
У Фаланстэры з самага пачатку. Праводзіў эканамічны гурток і клуб вывучэння ангельскай мовы. Удзельнічаў у стварэнні “Дапаможніка раварыста”. Адказваю за фінансы арганізацыі.
Ствараю адкрытую культуру: дызайн, відэа, тэксты і выявы пад свабоднымі ліцэнзіямі. Адказваю за чысціню і ўтульнасць “касмічнага карабля“. Мая мара: стварыць і супольна падтрымліваць аўтаномны інтэрнэт (мэш-сетку) у Беларусі.